Турб'ёрн Ягланд (нарв.: Thorbjørn Jagland, нар. 5 лістапада 1950, Драмен) — нарвежскі палітычны дзеяч. Генеральны сакратар Савета Еўропы з 1 кастрычніка 2009 года[3].
Прэм'ер-міністр Нарвегіі ў 1996—1997. Міністр замежных спраў Нарвегіі ў 2000—2001 у кабінеце Енса Столтэнберга. C 1992 па 2002 год з'яўляўся лідарам Нарвежскай рабочай партыі. Прэзідэнт Стортынга ў 2005—2009. Актыўна выступае за далучэнне Нарвегіі да Еўрапейскага саюза.
Старшыня Нарвежскага Нобелеўскага камітэта з 2009 года[4].
Дзякуючы яго намаганням удалося ў чэрвені 2019 года дасягнуць вяртання Расіі правоў у ПАРЕ. «... менавіта Ягланд матываваў неабходнасць вяртання Расіі правоў у ПАРЕ той акалічнасцю, што санкцыі «не прывялі да вяртання Крыма Украіне і не палепшылі сітуацыю з правамі чалавека ў Расіі». Ягланд прыдумаў і іншае абгрунтаванне: «Я б параўнаў нашу ролю (ПАРЕ) з роляй Чырвонага Крыжа (...), які павінен пазбягаць таго, каб быць уцягнутым у канфлікты» [5].