Горад
| ||||||||||||||||||||
Туркменабат (туркм. Türkmenabat) — горад у Туркменістане, адміністрацыйны цэнтр Лебапскага вілаята. Насельніцтва — 253 тыс. жыхароў (2009).
Туркменабат размешчаны на левым беразе Амудар’і, за 470 км на паўночны ўсход ад Ашгабата (па дарозе 585 км).
Вузлавая чыгуначная станцыя.
Сучасная назва горада — Туркменабат.
Старажытная назва горада — Амуль. З канца XV стагоддзя да 1924 года, а таксама з 1927 па 1940 гады горад быў вядомы як Чарджуй (ад перс. چهارجوی — «чатыры каналы»). У 1924—1927 гадах горад насіў назву Ленінск (Ленінск-Туркменскі) у гонар У. І. Леніна (Ульянава), затым Чарджоу. У 1992—1999 гадах горад называўся Чарджэў (туркм. Çärjew, Чәрҗев).
|
Гарадзішча Амуль-Чарджуй на ўскраіне сучаснага Туркменабата. За 70 км на паўднёвы ўсход ад Туркменабада, у Каракумах, размешчаны Репетэкскі запаведнік.