Турскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université de Tours | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de Tours |
Міжнародная назва | англ.: University of Tours |
Заснаваны | 1969 |
Студэнты | 27 388[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Тур |
Сайт | univ-tours.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Турскі ўніверсітэт (фр.: Université de Tours) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тур.
Турскі ўніверсітэт быў створаны ў 1971 годзе ў адпаведнасці з законам, які пасля падзей 1968 года імкнуўся мадэрнізаваць і дэмакратызаваць структуры вышэйшай адукацыі. Ён аб’яднаў існуючыя на той час вышэйшыя навучальныя ўстановы горада. Да стварэння Арлеанска-Турскай акадэміі (1961 год) у Туры не было ВНУ. Існаваў толькі цэнтр рэнесансных даследаванняў (далучаны да факультэта літаратуры Універсітэта Пуацье), які стаў цэнтрам вышэйшых рэнесансных студый Медыцынскай школай. Апошняя была ператворана ў медыка-фармацыйны факультэт, а міністэрствам створаны факультэт літаратуры і гуманітарных навук і ўніверсітэцкі навуковы каледж. Затым, у кастрычніку 1968 года адкрыўся тэхналагічны інстытут універсітэта з двума эксперыментальнымі курсамі. Універсітэцкі каледж права і эканомікі знаходзіўся раней у залежнасці ад Арлеанскага ўніверсітэта.