Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тусан (англ.: Tucson /ˈtuːsɒn/) — буйны горад у штаце Арызона, ЗША і адміністрацыйны цэнтр акругі Піма. Насельніцтва непасрэдна горада — 541.811 жыхара (2008), другі па велічыні горад штата Арызона пасля Фінікса.
Горад размешчаны на поўдні штата Арызона (на паўднёвым захадзе ЗША), у буйным аазісе ў даліне ракі Санта-Крус на паўпустынным плато. Размяшчаецца за 188 км (118 міль) на паўднёвы ўсход ад Фінікса. Адчувае дэфіцыт водных рэсурсаў.
Клімат Тусана | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 31,1 | 33,3 | 37,2 | 40,0 | 43,9 | 47,2 | 45,6 | 44,4 | 41,7 | 38,9 | 34,4 | 29,4 | 47,2 |
Сярэдні максімум, °C | 18,6 | 20,3 | 23,4 | 27,8 | 33,1 | 37,9 | 37,6 | 36,3 | 34,7 | 29,3 | 23,1 | 18,2 | 28,4 |
Сярэдні мінімум, °C | 4,3 | 5,7 | 7,9 | 11,1 | 15,8 | 20,7 | 23,6 | 22,9 | 20,3 | 14,1 | 7,8 | 3,9 | 13,2 |
Абсалютны мінімум, °C | −14,4 | −8,3 | −6,7 | −2,8 | 0,0 | 6,1 | 9,4 | 12,8 | 6,1 | −3,3 | −7,2 | −12,2 | −14,4 |
Норма ападкаў, мм | 22,1 | 17,8 | 18,3 | 7,6 | 4,6 | 5,1 | 60,2 | 55,6 | 42,4 | 26,9 | 17,0 | 27,2 | 304,8 |
Крыніца: «Надвор'е і Клімат» |
Горад з’яўляецца цэнтрам па вытворчасці кіруемых ракет, зборцы самалётаў, радыёэлектронікі. Добра развіта вытворчасць аптычных прыбораў і оптаэлектронікі; часам Тусан называюць нават «Далінай оптыкі» (па аналогіі з Крамянёвай далінай). У навакольных гарах вядзецца здабыча меднай руды, а ў самім горадзе — выплаўка медзі. Таксама ў горадзе размешчаны ўніверсітэт Арызоны. Таксама Тусан — гэта транспартны вузел Цэнтральнага раёна ірагацыйнага земляробства, пашавай жывёлагадоўлі (авечкі, козы, каровы) і горназдабыўной прамысловасці (здабываюцца медзь, поліметалы, уранавая руда).