Тушачніца

Набор для заняткаў каліграфіяй
Разьбяны чарнільны камень

Тушачніца, або чарнільны камень (кіт.: 硯臺) — інструмент, які выкарыстоўваецца ў далёкаўсходняй каліграфіі і жывапісе для змешвання тушы (чарніла) з вадой; палітра, ступка для драбнення і ўтрымання чарнілаў або тушы.

Гісторыя прымянення чарнільных камянёў, якія выкарыстоўваюцца для расцірання фарбавальнікаў, налічвае каля 6000-7000 гадоў.

Чарнільны камень лічыцца вельмі важным, паколькі ад яго збольшага залежыць якасць чарнілаў (тушы), што вельмі важна для каліграфіі.

Кітайскую туш  (руск.) рыхтуюць расціраннем бруска тушы з невялікай колькасцю вады на спецыяльнай пляцоўцы — тушачніцы. Найбольш распаўсюджаны матэрыял, з якога робяць тушачніцу — камень. Таксама вырабляецца з гліны, бронзы, жалеза і фарфору.

Тушачніца разам з пэндзлем для каліграфіі  (англ.), паперай для каліграфіі  (укр.), кітайскай тушшу  (руск.) лічыцца адной з чатырох каштоўнасцяў працоўнага кабінета  (руск.) — сімвалаў асвечанага чалавека, якія былі абавязковымі прадметамі ў яго працоўным кабінеце.

Зноскі