Тыберый Юлій Цэзар Аўгуст | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
TIBERIUS JULIUS CAESAR AUGUSTUS | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гай Юлій Цэзар Актавіян Аўгуст | ||||||
Пераемнік | Гай Юлій Цэзар Аўгуст Германік (Калігула) | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 лістапада 42 да н.э. Рым |
||||||
Смерць |
16 сакавіка 37 (78 гадоў) Мізенскі мыс |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Юліі-Клаўдзіі | ||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Tiberius Claudius Nero[1] | ||||||
Бацька | Тыберый Клаўдзій Нерон | ||||||
Маці | Лівія Друзіла | ||||||
Жонка |
1. Віпсанія Агрыпіна (20—12 да н.э.) 2. Юлія Старэйшая (12 да н.э.—2 г.) |
||||||
Дзеці |
Юлій Цэзар Друз (ад першага шлюбу) Клаўдзій Нерон (ад другога шлюбу) |
||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тыбе́рый — Тыберый Клаўдзій Нерон (лац.: Tiberius Claudius Nero) (16 лістапада 42 да н.э. — 16 сакавіка 37 н.э.) — рымскі імператар з 14 па 37 год н.э. Пасля свайго айчыма Аўгуста Тыберый быў другім імператарам Рымскай Імперыі і таксама, як і Аўгуст, належаў да дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў. Час яго кіравання быў адным з найдаўжэйшых сярод імператараў Рымскай Імперыі.
Пры Аўгусце паміж 16 і 13 гадамі да н.э. Тыберый заваяваў альпійскія тэрыторыі і Панонію, пазней правіў у Германіі. Паміж 9 і 13 гадамі н.э. Тыберый падавіў Панонска-далматынскае паўстанне.
Тыберый праявіў сябе выдатным военачальнікам у войнах з германцамі, панонцамі і дакамі. Аднак, стаўшы імператарам у 55 гадоў, залежаў ад сваёй уладалюбнай маці, Лівіі, і так было яшчэ 15 гадоў, да яе смерці. Пад уплывам Сеяна выехаў з Рыму і жыў на востраве Капры. Жывучы там, ён паблажліва паставіўся да рэжыму тэрору, арганізаванага ў Рыме Сеянам, ахвярамі якога сталі Антонія Старэйшая і яе сыны Нерон і Друз. Таксама паблажліва Тыберый паставіўся і да тэрору, арганізаванага сенатам пасля пакарання Сеяна.[2]
Тыберый паходзіў па абедзвюм лініям з роду Клаўдзіяў. Яго бацькамі былі Тыберый Клаўдзій Нерон і Лівія Друсіла. Калі Тыберыю не было 4 гадоў, маці развялася з бацькам і выйшла за Аўгуста, які ставіўся да Тыберыя з непрыяззю. Калі Лівія дамаглася ад Аўгуста ўсынаўлення Тыберыя, Аўгуст паставіў умовай развод Тыберыя з любімай жонкай Віфсаніяй і шлюб яго з дачкой Аўгуста Юліяй, чыя маральнасць была няпэўнай. Апроч таго, нашчадкам Тыберыя замест уласнага сына Друза Малодшага стаўся, такім чынам, Германік, сын Юліі. Адзначаецца, што Тыберый не адчуваў у сабе паклікання да імператарскай улады і таму быў няшчасным[2].