Сяло
Тыгіль
|
Тыгіль (руск.: Тигиль) — сяло ў Камчацкім краі Расіі, адміністрацыйны цэнтр Тыгільскага раёна. Утварае сельскае пасяленне «Сяло Тыгіль». Насельніцтва — 1372 чалавек (2021). Аэрапорт. Сяло размешчана ў паўночна-заходняй частцы паўвострава Камчатка, на рацэ Тыгіль, за 48 км ад яе ўпадзення ў Ахоцкае мора. Адлегласць ад Тыгіля да пасёлка Палана па прамой — 165 км, да Петрапаўлаўска-Камчацкага — 523 км.