Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тыкоцін (польск.: Tykocin) — горад у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства Польшчы, на сутоку Нераслі і Нарава. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Тыкоцін. Насельніцтва 1907 чал. (2008).
Знаходзіцца за 20 на захад ад Беластока, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Кнышын.
У XIV—XV стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім заснавана паселішча пры пераправе праз Нараў на шляху з Вільні ў Польшчу[1]. У 1424/25 годзе Тыкоцін атрымаў магдэбургскае права.
Першы ўспамін пра Тыкоцінскі касцёл датуецца 1437 годам. У 1479 годзе Альбрэхт Гаштольд заснаваў у Тыкоціне кляштар бернардзінцаў. З 1513 года ў Падляшскім ваяводстве. У 1522 годзе ў ходзе барацьбы Радзівілаў супраць Гаштольдаў радзівілаўскія войскі спалілі Тыкоцінскі замак. У 1560-х гадах у Тыкоціне збудавалі новы мураваны замак, дзе знаходзіўся дзяржаўны арсенал Рэчы Паспалітай[1].
У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. З 1644 года цэнтр Тыкоцінскага староства. У 1659 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі перадаў Тыкоцін як узнагароду гетману Стэфану Чарнецкаму. У XVIII стагоддзі Тыкоцін знаходзіўся ў валоданні Браніцкіх, якія стварылі тут сваю рэзідэнцыю; гетман Ян Клеменс Браніцкі збудаваў у Тыкоціне касцёл Найсв. Тройцы (1742—1748), шпіталь (1750), кляштар місіянераў (1771), новы кляштар бернардзінцаў (пасля 1771), паставіў помнік С. Чарнецкаму[1].
У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 года — у Расійскай імперыі.
З 1921 года ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў Беларускай ССР. З 1940 года ў Беластоцкім раёне Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Тыкоцін Польшчы.
Праз Тыкоцін праходзіць аўтамабільная дарога 671, якая крыжуецца каля Яжэва Старэ з дарогай S 8.
Тыкоцін — турыстычны цэнтр міжнароднага значэння.