Тымгад

35°29′06″ пн. ш. 6°28′07″ у. д.HGЯO

Тымгад*
Timgad**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Тып Культурны
Крытэрыі ii, iii, iv
Спасылка 194
Рэгіён*** Арабскія краіны
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1982  (6 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Тымгад ці Тамугадзі (араб. تيمقاد‎‎, лац.: Thamugadi) — старажытнарымскі горад у Паўночнай Афрыцы, знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага Алжыра ў 35 км на ўсход ад горада Батна. У 1982 годзе ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Калонія Марцыяна Ульпія Траяна Тамугадзі (лац.: Colonia Marciana Ulpia Traiana Thamugadi) была заснавана як рымская ваенная калонія пры імператары Траяне каля 100 года н. э. ex nihilo (на пустым месцы) і была названа ў гонар родзічаў Траяна — маці Марцыі, старэйшай сястры Ульпіі Марцыяны і бацькі — консула Марка Ульпія Траяна Старэйшага (лац.: Marcus Ulpius Traianus Maior). Калонія, якая знаходзілася у перадгор’ях Арэса — горнага масіва Атласкіх гор[1], павінна была засцерагчы прыбярэжныя раёны ад набегаў берберскіх качэўнікаў.

Рымская арка Траяна ў Тымгадзе (фота канца XIX стагоддзя)

Быў першапачаткова заселены ветэранамі-удзельнікамі Парфянскай кампаніі Траяна, якія атрымалі зямлю ў наваколлях. Першапачаткова спланаваны з разліку на 15 тысяч чалавек, горад з цягам часу разросся і выйшаў за межы рэгулярнай сетачнай забудовы.

Руіны Тымгада — адзін з найбольш добра захаваных прыкладаў рымскага горада, спраектаванага пад перпендыкулярную забудову ў адпаведнасці з рымскімі традыцыямі гарадской планіроўкі. Сярод будынкаў, якія захаваліся, — тэатр, тэрмы, трыумфальная арка.

Зноскі

  1. Старажытны горад Тымгад. UNESCO/NHK. Праверана 25 лютага 2014.