| ||||||||||||||||
Тындуф — горад на паўднёвым захадзе Алжыра, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны недалёка ад маўрытанскай і мараканскай межаў, прыкладна за 720 км на паўднёвы захад ад Бешара, за 770 км на захад ад Адрара, за 1475 км на паўночны захад ад Таманрасета і за 1460 км на паўднёвы захад ад сталіцы краіны, горада Алжыр.
Пабудаваны племем таджакант побач з ізаляваным аазісам у 1852 годзе. У 1895 годзе ён быў разгромлены сахраўскім племем рэгібат, пры гэтым племя таджакант было выгнана з рэгіёна. Горад заставаўся ў запусценні да 1934 года, калі сюды прыбылі французскія войскі. Пасля набыцця Алжырам незалежнасці ў 1962 годзе горад актыўна забудоўваецца і расце. Рэгіён мае стратэгічнае значэнне; тут размяшчаюцца алжырскія ваенныя базы.