Тыпу Султан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хайдар Алі[d] | ||||||
Пераемнік | Krishnaraja Wadiyar III[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 лістапада 1750[1] |
||||||
Смерць |
4 мая 1799[3][4] (48 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Хайдар Алі[d] | ||||||
Дзеці | Shezada Hyder Ali[d], Ghulam Muhammad Sultan Sahib[d], Abdul Khaliq Sultan[d], Fateh Hyder[d], Muiz-ud-din[d], Yasin Sahib[d], Subhan Sahib[d], Shukr-ullah[d] і Ghulam Ahmad[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
![]() |
Тыпу Султан (кан.: ಟಿಪ್ಪು ಸುಲ್ತಾನ್, урду: سلطان فتح علی خان ٹیپو); лістапад 1750 года, Дэванахалі — 4 мая 1799 года, Серынгапатам) — мусульманскі кіраўнік дзяржавы Майсур са сталіцай у Серынгапатаме, які ў саюзе з французамі вёў англа-майсурскія войны з Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй.
«Тыгр Майсура», натхніцель супрацьстаяння брытанскім каланізатарам, пазіцыянуецца як нацыянальны герой у Пакістане і ў некаторых штатах Індыі.
Тыпу нарадзіўся ў сям’і Хайдэра Алі, у той час афіцэра ў майсурскай арміі, і яго другой жонкі, Фацімы, ці Фахр-ун-Нісы. У розных крыніцах фігуруе як Султан-Фатэх-Алі-Хан-Шахаб, Тыпу-Сахіб-Бахадур-хан, Тыпу-Султан-Фатых або Алі-Хан-Бахадур-Тыпу-Султан.
Калі Тыпу быў дзіцем, яго бацька захапіў уладу ў Майсуры. Атрымаўшы ў спадчыну прастол пасля смерці бацькі, ён праявіў сябе як таленавіты палкаводзец, навуковец і паэт. Тыпу быў набожным мусульманінам, але большасць яго падданых былі індуістамі. Па просьбе французаў ён пабудаваў хрысціянскую царкву — першую ў Майсуры. Ён ведаў некалькі моў.
У знешняй палітыцы Хайдэр Алі і Тыпу Султан абапіраліся на саюз з французамі. Іх арміі, навучаныя французамі, паспяхова ваявалі з маратхамі, кіраўнікамі Малабара, Курга, Беднура, Карнатака і Траванкора. Тыпу Султан атрымаў значныя перамогі над англічанамі ў першай і другой англа-майсурскай войнах. Праз год пасля смерці бацькі заключыў з англічанамі ў 1784 годзе Мангалорскі дагавор.
Тыпу Султан вёў заваявальныя войны супраць сваіх суседзяў і жорстка душыў паўстанні ў межах сваіх тэрыторый, дэпартуючы цэлыя народы. Непрымірымы вораг англічан, у 1789 годзе ён напаў на саюзны ім Траванкор, чым справакаваў чарговы маштабны канфлікт. У выніку паражэння ў трэцяй англа-майсурскай вайне Тыпу быў вымушаны падпісаць зневажальны мір, страціўшы шэраг раней заваяваных тэрыторый, такіх як Малабар і Мангалор.
Вырашыўшы стварыць антыбрытанскую кааліцыю, кіраўнік Майсура накіраваў пасольствы ў Асманскую імперыю, Францыю і іншыя магутныя дзяржавы таго часу. Падчас Чацвёртай англа-майсурскай вайны аб’яднаныя сіламі брытанскай Ост-Індскай кампаніі і нізама Хайдарабада перамаглі Тыпу, і ён быў забіты 4 мая 1799 года, абараняючы цытадэль Серынгапатама.
Расправы Тыпу над палоннымі немусульманамі і ваеннапалоннымі ператварылі яго ў супярэчлівую фігуру індыйскай гісторыі. Дагэтуль індыйскія мусульмане ўзвялічваюць яго як нацыянальнага героя, тады як індуісты схільныя падвяргаць яго крытыцы[6]. Тыпу правёў шэраг адміністрацыйных рэформаў у Майсуры; да яго інавацый адносяць і т.зв. майсурскія ракеты. Ён заахвочваў пашырэнне выкарыстання сваімі падданымі персідскай мовы і урду.