Тыцыян Табідзэ | |
---|---|
ტიციან ტაბიძე | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Тыцыян Юстынавіч Табідзэ |
Дата нараджэння | 21 сакавіка (2 красавіка) 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 1937 (42 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Кірунак | Рускі сімвалізм |
Жанр | вершы, аповесці, паэмы, раман у вершах |
Мова твораў | грузінская; руская [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тыцыян Юстынавіч Табідзэ (груз. ტიციან ტაბიძე; 21 сакавіка (2 красавіка) 1895, сяло Чквішы, Кутаіская губерня — 16 снежня 1937) — грузінскі паэт.
Нарадзіўся ў сям’і сельскага святара. З 1905 года вучыўся ў Кутаіскай гімназіі — там жа, дзе і У. У. Маякоўскі. Рана пачаў пісаць вершы, з 6 класа гімназіі (1912 год) друкаваў вершы і пераклады рускіх і французскіх паэтаў на грузінскую мову — спачатку ў кутаіскіх газетах, а затым і ў тыфліскіх.
Скончыў у 1917 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У Маскве зблізіўся з рускімі сімвалістамі. Адзін з арганізатараў грузінскай сімвалісцкай групы «Блакітныя рогі» (1915), рэдагаваў орган гэтай групы «Барыкады». Кожнага паэтычнага госця Тбілісі першымі сустракалі, як правіла Тыцыян Табідзэ і Паала Яшвілі. Табідзэ ў гэтых адносінах працягваў традыцыю славутага паэта Аляксандра Чаўчавадзэ.
У верасні 1924 года яны сустрэлі Сяргея Ясеніна. У 1931 годзе Грузію наведаў Барыс Пастарнак, дзе і адбылася гістарычная сустрэча двух паэтаў, якія сталі блізкімі сябрамі. У пачатку 1937 года ў Маскве і Ленінградзе прайшлі творчыя вечары Тыцыяна Табідзэ; у тым жа годзе ён быў рэпрэсаваны, расстраляны 16 снежня 1937. Рэабілітаваны пасмяротна.
На беларускую мову асобныя вершы пераклаў Максім Лужанін[2].