Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 жніўня 1982[1][2][…] (42 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Бразілія Італія |
||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Балоння | ||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тыягу Мота (парт.: Thiago Motta; нар. 28 жніўня 1982, Сан-Бернарду-ду-Кампу, Бразілія) — італьянскі футбаліст бразільскага паходжання (апорны паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2011—2016). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клубам «Балоння».
Выхаванец футбольнай школы «Барселоны», за якую гуляў на прафесійным узроўні з 2001 па 2007 гады. Мота згуляў 2 матчы за нацыянальную зборную Бразіліі на Залатым кубку КАНКАКАФ у 2003 годзе. У 2011 годзе дэбютаваў у зборнай Італіі, бо паводле правілаў ФІФА футбаліст мае права раз за кар’еру змяніць «футбольнае падданства», калі ў яго ёсць падвойнае грамадзянства, і ён не быў зайграны ў афіцыйным матчы за нацыянальную зборную. На Залатым кубку КАНКАКАФ Бразілія выступала ў якасці запрошанай зборнай і дадзены турнір для яе не з’яўляецца асноўным кантынентальным спаборніцтвам, у адрозненне ад Кубка Амерыкі.
Мота пачаў сваю прафесійную кар’еру ў «Барселоне B» у 1999 годзе, а ў першай камандзе каталонскага клуба дэбютаваў 3 кастрычніка 2001 года ў матчы супраць «Мальёркі».
У Лізе чэмпіёнаў сезона 2001/02 Мота згуляў 7 матчаў і дапамог камандзе дайсці да паўфіналу турніру. Хоць ён і дэманстраваў якасную гульню, канкурэнцыя за месца ў цэнтры поля не дазволіла яму замацавацца ў асноўным складзе. Бразілец згуляў толькі 13 матчаў у Прымеры сезона 2002/03. Аднак у апошніх чэмпіёнскіх сезонах Мота праводзіў усё больш часу на футбольным полі, хоць траўмы стала пераследвалі яго. Тым не менш, яго роля ў перамозе «Барселоны» ў Лізе чэмпіёнаў і ў двух чэмпіянатах Іспаніі была даволі важкай.
У чэрвені 2007 года спартыўны дырэктар «Барселоны» Чыкі Бегірыстайн абвясціў аб тым, што Мота пакідае клуб. У жніўні 2007 года Мота перайшоў у мадрыдскі «Атлетыка» за 2 млн еўра. У сезоне 2007/08 Мота згуляў за «Атлетыка» ўсяго 6 матчаў, прапусціўшы большую частку сезона з-за траўм — яму зрабілі тры аперацыі на левай назе за паўгода.
15 верасня 2008 года Мота перайшоў у італьянскі клуб «Джэноа» як свабодны агент[3].
Сезон 2009/10 Мота пачаў у складзе міланскага «Інтэра», куды ён перайшоў разам з партнёрам па «Джэноа» Дыега Міліта. Мота ў другім туры чэмпіянату забіў гол «Мілану», пачаўшы разгром прынцыповага суперніка. Матч завяршыўся з лікам 4:0. Пазней з-за траўмаў Мота страціў месца ў аснове, але паступова вярнуўся ў склад, канкуруючы з Дэянам Станкавічам.
31 студзеня 2012 года Мота перайшоў у французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен»[4], падпісаўшы кантракт на 3,5 гады з заробкам у 2 млн еўра за сезон.
Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2017/18.
6 лютага 2011 года Мота быў выкліканы Чэзарэ Прандэлі ў зборную Італіі на таварыскі матч супраць зборнай Германіі[5].
З мая 2018 года працаваў трэнерам у «Пары Сен-Жэрмен» у камандзе да 19 гадоў.
У кастрычніку 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Джэноа»[6]. Пакінуў пасаду ў снежні таго ж года.
У ліпені 2021 года стаў галоўным трэнерам «Спецыі». Пакінуў клуб па пагадненні бакоў у чэрвені 2022 года.
у верасні 2022 года ўзначаліў «Балонню».
Тыягу Мота нарадзіўся ў Бразіліі ў сям’і, якая мае італьянскія карані, гэта значыць яго дзед быў італьянцам[7].