Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Тэадор Джэймс Уолкат | |||||||||||||||
Мянушкі | Флэш (Flash) | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
16 сакавіка 1989[1][2][…] (35 гадоў)
|
|||||||||||||||
Грамадзянства | Англія | |||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | вінгер, нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэ́а Джэймс Уолкат (англ.: Theo James Walcott; нар. 16 сакавіка 1989, Лондан, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2006—2016). Яго пазіцыя на полі — правы фланг, бо ён з’яўляецца вельмі хуткім і тэхнічным іграком, здольным адарвацца на хуткасці ад супернікаў і зрабіць якасны прастрэл ці навес у штрафную плошчу. Тэа з’яўляецца адным з самых хуткіх футбалістаў у свеце[3].
Уолкат прыйшоў у стан «святых» у сезоне 2004/05 ва ўзросце 15 гадоў і дасягнуў са сваім клубам фіналу Моладзевага Кубка Англіі. У дадатак ён стаў самым маладым іграком «Саўтгемптана» ў рэзервовай камандзе, у якой ён дэбютаваў ва ўзросце 15 гадоў і 175 дзён.
Уолкат падпісаў з «Арсеналам» кантракт 16 сакавіка 2006 года ў дзень свайго 17-годдзя[4]. У Прэм’ер-лізе Тэа дэбютаваў 19 жніўня 2006 года ў першы дзень новага англійскага сезона 2006/07[5].
У студзені 2018 года перайшоў у «Эвертан», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[6].
У кастрычніку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Саўтгемптан»[7]. У маі 2021 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Саўтгемптанам», які пачаў дзейнічаць пасля заканчэння пагаднення з «Эвертанам» у чэрвені.
У маі 2023 года абвясціў, што пакіне клуб па заканчэнні сезона 2022/23, а ў жніўні 2023 года завяршыў прафесійную кар’еру[8].
Тэа Уолкат гуляе ў зборнай Англіі з 17 гадоў, дзе згуляў 14 матчаў і забіў 3 галы, прычым гэтыя 3 галы ён забіў у браму зборнай Харватыі, дзякуючы ім Англія перамагла на выездзе з лікам 4:1.
«Арсенал»: