Тэа ван Дусбург | |
---|---|
нідэрл.: Theo van Doesburg | |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1931[1][2][…] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Nelly van Doesburg[d], Lena Milius[d] і Agnita Feis[d] |
Род дзейнасці | паэт, мастак, архітэктар, пісьменнік, графічны дызайнер, фатограф, тэарэтык мастацтва, дызайнер, дызайнер мэблі |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм і Дэ Стэйл |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Sikkens[d] (1968) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэа ван Дусбург (нідэрл.: Theo van Doesburg, сапраўднае імя Christian Emil Marie Küpper; 30 жніўня 1883, Утрэхт — 7 сакавіка 1931, Давос) — нідэрландскі мастак, архітэктар і скульптар, тэарэтык мастацтва, адзін з заснавальнікаў групы «Стыль» і мастацкага напрамку «неапластыцызм».
Разам з Пітам Мандрыянам арганізаваў рух абстрактнага мастацтва «Дэ Стэйл» (De Stijl), праграму і асноўныя ідэі якой выказаў у мастацкім часопісе той жа назвы. Асновай поглядаў ван Дусбурга была спроба звесці ва ўсіх формах аб’ектыўную гармонію твора мастацтва да пэўных геаметрычных элементаў. Гэтую тэорыю ван Дусбург шырока прапагандаваў падчас падарожжа па Германіі, Аўстрыі і Чэхаславакіі ў 1917 годзе. Гэтыя новыя прынцыпы хутка аказалі значны ўплыў на развіццё архітэктуры, літаратуры, графікі і музыкі.
Па прафесіі ван Дусбург быў архітэктарам, жывапісу ж вучыўся самастойна. Прамавугольнай пабудове карцін Мандрыяна ван Дусбург супрацьпаставіў дыяганальнае, назваўшы яго «контракампазіцыяй». Для абароны сваёй мастацкай пазіцыі, якая не супадала з манерай Мандрыяна, мастак выкладаў свае ідэі ў выдадзеным ім у 1930 годзе часопісе «Арт канкрэт», які выйшаў усяго адзін раз.
Падчас кароткачасовага захаплення дадаізмам ван Дусбург выдаў у 1922 годзе дада-часопіс «Мекано». У 1926—1928 гадах ван Дусбург працаваў сумесна з Хансам Арпам і Сафіяй Тобер-Арп над перабудовай і афармленнем начнога рэстарана «Абет» у Страсбургу. Тэа ван Дусбург са сваім рухам «Стыль» аказаў значны ўплыў на канкрэтнае мастацтва, якое з’явілася пазней.