Тэадор Аліўе | |
---|---|
Théodore Ollivier | |
![]() | |
Дата нараджэння | 21 студзеня 1793[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 жніўня 1853[1][2] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
![]() |
Тэадор Аліўе (фр.: Théodore Ollivier, 14 студзеня 1793, Ліён, Францыя — 5 жніўня 1853, там жа) — французскі матэматык і механік[3]. Адзін з заснавальнікаў тэорыі зубчастых зачапленняў.
Тэадор Аліўе нарадзіўся ў Ліёне. Скончыў Політэхнічную школу ў Парыжы і Артылерыйскую школу ў Метцы. Служыў у войскі артылерыйскім афіцэрам.
У 1821 запрошаны ў Швецыю для ўдзелу ў арганізацыі Політэхнічнай школы. Выкладаў у Ваеннай акадэміі ў Марыенбургу. Пасля вяртання ў Францыю прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі ў Парыжы Цэнтральнай школы мастацтваў і рамёстваў.
Прафесар начартальнай геаметрыі ў Кансерваторыі мастацтваў і рамёстваў, рэпетытар Політэхнічнай школы. Дзяцей не меў.
Даследаванні вучонага тычацца начартальнай і дыферэнцыяльнай геаметрыі. Тэадор лічыцца адным з заснавальнікаў тэорыі зубчастых зачапленняў[4][5]. Распрацаваў геаметрычную тэорыю зубчастых зачапленняў: у якасці агульнага спосабу атрымання любых зачапленняў прапанаваў спосаб абгінаючых паверхняў.