Тэадор Гебрэ Селасіе

Футбол
Тэадор Гебрэ Селасіе
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 24 снежня 1986(1986-12-24)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Чэхія
Рост 181 см
Вага 71 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1993—1998 Чэхія Велке-Мезіржычы
1998—2005 Чэхія Высачына (Іглава)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Чэхія Высачына (Іглава) 18 (2)
2005—2006   Чэхія Велке-Мезіржычы 8 (0)
2007—2008 Чэхія Славія (Прага) 11 (0)
2008—2012 Чэхія Слован (Ліберац) 97 (8)
2012—2021 Германія Вердэр (Брэмен) 271 (23)
2021—2023 Чэхія Слован (Ліберац) 46 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008 Чэхія Чэхія (да 21) 6 (0)
2011—2019 Чэхія Чэхія 54 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 жніўня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэадор Ге́брэ Села́сіе (чэшск.: Theodor Gebre Selassie; нар. 24 снежня 1986, Тршэбіч, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст эфіопскага паходжання, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2011—2019).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Тэадор нарадзіўся ў горадзе Тршэбіч, аднак пачаў займацца футболам у горадзе Велке-Мезіржычы, у аднайменным клубе ў 1992 годзе. У 1998 годзе ён пераехаў у Іглаву, дзе працягнуў футбольнае навучанне ў камандзе «Высачына». У 2005 годзе быў аддадзены ў арэнду ў «Велке-Мезіржычы», а ў 2006 годзе вярнуўся назад у «Высачыну», за якую яшчэ на працягу двух сезонаў выступаў у другой чэшскай лізе.

Восенню 2007 года Гебрэ Селасіе падпісаў чатырохгадовы кантракт з пражскай «Славіяй». Дэбютаваў у чэмпіянаце 19 кастрычніка, у матчы супраць пльзенскай «Вікторыі» (0:3). Паводле вынікаў сезона 2007/08 разам са «Славіяй» стаў чэмпіёнам Чэхіі.

У пачатку восені 2008 года Тэадор заключыў кантракт са «Слованам». У камандзе дэбютаваў 21 верасня, у гульні супраць пражскага «Багеміянса» (0:2). 2 лістапада, у матчы супраць «Млада-Болеслава» (3:3), забіў свой першы гол у складзе «Слована». У сезоне 2011/12 Тэадор разам са «Слованам» стаў пераможцам Гамбрынус Лігі.

Пасля ўдалага выступу на чэмпіянаце Еўропы 2012 года ў складзе зборнай Гебрэ Селасіе быў падпісаны 22 чэрвеня «Вердэрам», склаўшы з брэменскім клубам чатырохгадовы кантракт.

Пакінуў «Вердэр» па заканчэнні сезона 2020/21, калі клуб страціў месца ў Бундэслізе.

Вяртанне ў «Слован»

[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2021 года зноў далучыўся да «Слована», у складзе якога і завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2022/23.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2011 года быў запрошаны Міхалам Білекам у нацыянальную зборную Чэхіі, у складзе якой дэбютаваў 4 чэрвеня, у гульні супраць зборнай Перу (0:0). 29 мая 2012 года Тэадор трапіў у канчатковы спіс ігракоў, якія паехалі ў складзе чэшскай зборнай на чэмпіянат Еўропы 2012[5].

Гебрэ Селасіе з’яўляецца першым цёмнаскурым футбалістам у гісторыі нацыянальнай зборнай Чэхіі.

«Славія»:

«Слован»:

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Бацька, Хамола Гебрэ Селасіе, прыехаў у Чэхаславакію з Эфіопіі працаваць урачом яшчэ падчас камуністычнага панавання. Маці Тэадора клічуць Янай, і яна з’яўляецца этнічнай чэшкай[6]. У Тэадора таксама ёсць малодшая сястра Ганна, якая гуляе ў нацыянальнай жаночай зборнай Чэхіі па гандболе[7].