Тэадор Майман | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1927[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 мая 2007[3][1][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Уіліс Юджын Лэмб |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Сцюарта Балантайна[d] (1962) прэмія Олівера Э. Баклі па фізіцы кандэнсаванага стану[d] (1966) прэмія Вольфа па фізіцы (1983) R. W. Wood Prize[d] (1976) Прэмія Японіі[d] (1987) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэадор Майман (анг. Theodore Harold Maiman; 11 ліпеня 1927, Лос-Анджэлес — 5 мая 2007, Ванкувер) — амерыканскі фізік, які стварыў першы працоўны лазер.
Майман нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе. У юнацтве для аплаты вучобы ў каледжы займаўся рамонтам электра-і радыёпрыбораў. У 1949 годзе скончыў універсітэт Каларада і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне інжынернай фізікі. Пасля гэтага ён паступіў у Стэнфардскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень магістра ў 1951, а пазней і ступень кандыдата навук па фізіцы (1955).
У 1955 далучаецца да даследаванняў у Х’юіскай навукова-даследчай лабараторыі, Маямі. Маймана асабліва цікавіць лазер.
7 ліпеня 1960 Тэадор Майман правёў прэзентацыю першага лазера. Лазер уяўляў сабой монакрышталь штучнага рубіну, які ствараў інтэнсіўнае выпраменьванне чырвонага колеру. Прамень лазера можа пераадольваць доўгія адлегласці з невялікай дысперсіяй і можа канцэнтраваць аптычную энергію на маленькай пляме.
Майман заснаваў уласную кампанію «Корад Карпарэйшн», якая стала вядучым распрацоўшчыкам і вытворцам магутных лазераў.