Тэадрос II

Тэадрос II
Emperor of Ethiopia[d]
11 лютага 1855 — 13 красавіка 1868
Папярэднік Sahle Dengel[d]
Пераемнік Tekle Giyorgis II[d]

Нараджэнне каля 1818[1][2]
Смерць 13 красавіка 1868(1868-04-13)[5]
Месца пахавання
Род Саламонава дынастыя[d]
Бацька Haile Giorgis Wolde Giorgis[d]
Жонка Tewabech Ali[d] і Tiruwork Wube[d]
Дзеці Prince Alemayehu[d]
Веравызнанне Эфіопская праваслаўная царква
Бітвы
Узнагароды
Order of Albert the Bear
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэадрос II (1818 Шэрхі, правінцыя Куара — 13 красавіка 1868) — імператар (нгусэ нэгэст) Эфіопіі ў 1855—1868 гадах.

Спрабуючы ператварыць Эфіопію ў моцную цэнтралізаваную дзяржаву, пачаў правядзенне шэрагу рэформ з мэтай аб'яднання ў руках вярхоўнага кіраўніка ўсіх дзяржаўных даходаў. Пры гэтым былі зменшаны падаткі з сельскага насельніцтва. Займаўся стварэннем адзінай арміі, забараніў гандаль рабамі.

Рэформы Тэадроса II выклікалі незадаволенасць і супраціў шэрагу буйных феадалаў і князёў Эфіопіі. Князёў падтрымалі англічане, якія, бачачы ва ўсталяванні моцнай цэнтральнай улады на чале з Тэадросом пагрозу сваім інтарэсам у Афрыцы, развязалі англа-эфіопскую вайну 1867—1868. Пасля ўзяцця англа-індыйскімі войскамі крэпасці Мэкдэла Тэадрос II, не жадаючы здавацца ў палон, скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі