Археалагічныя помнікі Эпідаўра* | |
---|---|
Sanctuary of Asklepios at Epidaurus** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | ![]() |
Тып | |
Крытэрыі | i, ii, iii, iv, vi |
Спасылка | 491 |
Рэгіён*** | Еўропа |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1988 (12-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Тэатр у Эпідаўры (грэч. θέατρο της Επιδαύρου) найбольш добра захавашыўся са старажытнагрэчаскіх тэатраў , дзейнічае[1] і пры гэтым вылучаецца выключнай акустыкай і эстэтыкай[2]. Размешчаны ў Эпідаўры паблізу ад Асклепіёна недалёка ад вёскі Лігурыён (грэч. Λυγουριό).
Антычны старажытнагрэчаскі тэатр быў пабудаваны паміж 340 і 330 гг. да н. э. архітэктарам Паліклетам Малодшым з горада Аргас, згодна з запісам Паўсанія[3]. Тэатр быў пабудаваны для забавы знаці асклепіёна ў Эпідаўры — лічылася, што тэатр спрыяльна ўплывае на псіхічнае і фізічнае здароўе пацыентаў. Старажытны тэатр умяшчаў больш за 15000 гледачоў і быў падзелены на дзве часткі. 21 рад з месцамі для звычайных людзей і 34 ніжніх радоў для святароў і кіраўнікоў.
Старажытны тэатр быў адкрыты пасля раскопак, якія правёў археолаг Панагіс Кавадзіас (грэч. Παναγιώτης Καββαδίας), пад эгідай Афінскага Археалагічнага Таварыства ў перыяд 1870—1926 гадоў.
Праз некалькі гадоў, у 1938 годзе тэатр прыняў першы пасля археалагічных работ спектакль. Гэта была пастаноўка трагедыі Сафокла «Электра » з Каціна Паксіна і Алену Пападакі ў галоўных ролях[1]. Выступы спыніліся з-за Другой сусветнай вайны. У пачатку 50-х былі праведзены рэстаўрацыйныя работы, каб мець магчымасць прымаць большую колькасць гледачоў і з 1955 года праводзіцца тэатральны фестываль у Эпідаўры, дзе кожнае лета дэманструюцца пастаноўкі на сцэне антычнага тэатра[1]. У рамках фестывалю ў Эпідаўры ўдзельнічалі некаторыя з найвялікшых грэчаскіх і замежных артыстаў, у тым ліку вядомая грэчаская оперная спявачка Марыя Калас.
![]() |
Тэатр у Эпідаўры на Вікісховішчы |
---|