![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Тэафіла Антоніа Гут’ерэс Ракансіа | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 мая 1985[1][2][…] (39 гадоў)
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Тэафіла Антоніа Гут’ерэс Ранкансіа (ісп.: Teófilo Antonio Gutiérrez Roncancio; нар. 17 мая 1985, Баранкілья, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, нападнік клуба «Дэпартыва Калі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі. Таленавіты нападнік, Тэа часцяком падкрэсліваецца калумбійцамі ў сацыяльных медыя як культавая фігура[3].
У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за каманду клуба «Баранкілья», у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 28 матчах чэмпіянату. Сваёй гульнёй за гэту каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба галоўнай каманды «Хуніёр», у склад якой далучыўся ў 2007 годзе.
У 2010 годзе заключыў кантракт з турэцкім клубам «Трабзанспор», у складзе якога правёў наступны год сваёй кар’еры. У 2011 годзе Тэа самавольна з’ехаў з базы клуба на радзіму без дазволу трэнера, сцвярджаючы, што мае некаторыя праблемы са здароўем. Пасля праверак, лекары не знайшлі аніякіх праблем са здароўем. 3 лютага 2011 года, «Трабзанспор» прыняў прапанову ад «Расінга» на пераход іграка. 2012 год ігрок правёў у арэндах у складзе каманд клубаў «Ланус» і «Хуніёр». Таксама некаторы час Гут’ерэс правёў у складзе мексіканскага клуба «Крус Асуль», у які перайшоў за 3 млн долараў ЗША, зарабляючы ў новым клубе 1,5 млн долараў у год.
Да клуба «Рывер Плэйт» далучыўся ў 2013 годзе. Разам з гэтым клубам стаў эмпіёнм Аргенціны і ўладальнікам Паўднёваамерыканскага кубка. У ліпені 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з партугальскім «Спортынгам», але ў жніўні 2016 года быў арандаваны клубам «Расарыа Сентраль»[4]. У чэрвені 2017 года вярнуўся ў «Атлетыка Хуніёр», з якім стаў чэмпіёнам Калумбіі.
У жніўні 2021 года перайшоў у «Дэпартыва Калі», а ў лютым 2023 года стаў іграком «Атлетыка Букараманга». У ліпені 2023 года вярнуўся ў «Дэпартыва Калі».
Тэа ў 2009 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі. У першай жа гульні за зборную, якая праходзіла супраць зборнай Сальвадора, ён адзначыўся мячом. Матч скончыўся з лікам 2:1 на карысць калумбійцаў.
Трабзанспор
Крус Асуль
Рывер Плэйт
Спортынг
Атлетыка Хуніёр