Тэафіль Аляксандр Стэйнлен | |
---|---|
фр.: Théophile Alexandre Steinlen | |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, мастак-плакатыст, скульптар, графік, літограф, дызайнер, мастак-гравёр, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Дата нараджэння | 10 лістапада 1859[1][2][…] ці 20 лістапада 1859[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 снежня 1923[6][7][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Тэафіль Аляксандр Стэйнлен (фр. Théophile-Alexandre Steinlen; 10 лістапада 1859, Лазана — 14 снежня 1923, Парыж) — французскі мастак, графік і ілюстратар швейцарскага паходжання, які працаваў як у рэалістычным стылі, так і ў стылі мадэрн, «летапісец жыцця парыжскага пралетарыяту».
Тэафіль Аляксандр Стэйнлен нарадзіўся 10 лістапада 1859 года ў Лазане.
Т. А. Стэйнлен прыехаў у Парыж у 1878 годзе і спачатку працаваў тэхнікам-чарцёжнікам. Праз 5 гадоў ён пераязджае на Манмартр. Тут Стэйнлен хутка пазнаёміўся і пасябраваў з мастацкім і артыстычным асяроддзем Манмартра, асабліва з наведвальнікамі кабарэ «Чорны кот» — у першую чаргу, з мастакамі Анры дэ Тулуз-Латрэкам і Адольфам Вілетам, а таксама з уладальнікам кабарэ, паэтам і шансанье Арыстыдам Бруанам. Упершыню ў «Чорны кот» Стэйнлен прыйшоў у 1883 годзе. Аўтарству Стэйнлена належаць шматлікія плакаты кабарэ «Чорны кот», акрамя гэтага, ён ілюструе газеты, часопісы і кнігі, супрацоўнічае ў гумарыстычных часопісах, а ў 1911 годзе разам з сябрамі пачынае выдаваць газету «Гумарысты».