Горад
| ||||||||||||||||||||||
Тэберда[1] (руск.: Теберда) — горад (з 1971) у Расіі, у складзе гарадской акругі «Горад Карачаеўск» Карачаева-Чаркесіі. Насельніцтва 7,6 тыс. чал. (2005). Зачнаваны ў 1868 годзе.
Горад размешчаны на паўночных схілах Вялікага Каўказа, за 105 км на поўдзень ад Чаркеска, на Ваенна-Сухумскай дарозе. Назва — ад аднайменнай ракі, у даліне якой знаходзіцца горад. Тэберда — курортны горад, тут знаходзіцца шмат санаторыяў і дамоў адпачынку.