Тэлазіёзы | |
---|---|
![]() тэлазіёз у сабакі | |
Медыцынская спецыяльнасць | інфекталогія[d] і гельмінталогія |
Сімптомы | conjunctivitis[d], tear secretion[d] і адчуванне |
Медыцынскі агляд | ophthalmoscopy[d] |
Лячэнне | removal[d] і removal[d] |
Анатамічная лакалізацыя | вока |
Носьбіт узбуджальніка інфекцыі | сабака свойскі, C. lupus, fox[d], N. procyonoides і Phortica variegata[d] |
ICD-9-CM | 128.8[1] |
Тэлазіёзы[2] (лац.: thelaziasis, англ.: Thelaziosis) — гельмінтозы з групы нематадозаў, якія выклікаюцца круглымі чарвямі сямейства тэлазііды (Thelaziidae). Дарослыя асобіны ўсіх выяўленых да гэтага часу відаў роду Thelazia паразітуюць пад кан’юнктывай вока і у навакольных тканках (такіх як павекі, слёзныя пратокі і да т. п.) розных млекакормячых, у тым ліку людзей, і птушак. Узбуджальнікам гельмінтозу з’яўляецца від Thelazia callipaeda або радзей — Thelazia californiensis.
Яйцы адкладаюцца з сфармаванымі лічынкамі ў слёзную вадкасць дэфінітыўнага гаспадара. Паразітуюць пад кан’юнктывай вока ў сабак, ваўкоў, ліс, янотападобных сабак. Прамежкавым гаспадаром з’яўляецца муха віду Phortica variegata. Поўзаючы ля ўнутранага вугла вока жывёлы, у меншай ступені, чалавека, муха заглынае яйцы разам са слёзнай вадкасцю. Увесь цыкл развіцця гельмінта завяршаецца за 50 дзён.
Thelazia californiensis сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы ў сабак. Самец даўжынёй 7,7—12,72 мм; самка — 12,85—18,80 мм. Апісана паразітаванне гельмінта ў чалавека.
Хворага турбуе ўзмоцнены слёзацёк, кан’юктывіт, кератыт, адчуванне іншароднага цела ў воку.
Для дыягностыкі робяць агляд вачэй і прылеглых тканак на наяўнасць гельмінтаў. Дарослая асобіна вельмі актыўная, таму яе рухі прыкметныя.
Выдаленне гельмінтаў прамываннем вачэй 2 % растворам навакаіну.
Прадухіленне ў эндэмічных месцах магчымасці траплення мух у вобласць вакол вачэй. Пасля кантакту з сабакамі варта старанна мыць рукі не падносячы да гэтага іх да вачэй.