Тэлазііды[1] (Thelaziidae) — сямейства круглых чарвей з надсямейства Thelazioidea. Як і ўсе круглыя чэрві, яны не маюць ні крывяноснай, ні дыхальнай сістэм.
Цела даўжынёй 3,9 — 21 мм, круглае, белае. Самцы меншыя за самак, хваставы канец у іх з мноствам сасочкаў і 2 спікуламі. У самкі вульва размешчана ў пярэдняй або задняй частцы цела[1]. Лічынкі даўжынёй 0,2 — 0,49 мм з яйцавай абалонкай, маюць чэхлік на хваставым канцы, выдзяляюцца са слёзных пратокаў канчатковых гаспадароў на паверхню кан’юнктывы вока[1].
Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — пашавых мух. У яйцавых фалікулах мух праз месяц лічынкі становяцца інвазійнымі і пранікаюць у хабаток[1]. Пры кантакце інвазаваных мух з ка’юнктывай вачэй канчатковых гаспадароў лічынкі мігрыруюць у слёзныя пратокі і праз 3 — 4 тыдні дасягаюць полавай спеласці[1].
У сямействе вылучаюць каля 7 родаў з некалькімі дзесяткамі відаў.
Падсямейства Oxyspirurinae з’яўляецца манатыпным, як і некалькі малавядомых родаў у падсямействе Thelaziinae[2].
- Падсямейства Oxyspirurinae Skrjabin, 1916
- Падсямейства Thelaziinae Skrjabin, 1915
Прадстаўнікі сямейства ў асноўным з’яўляюцца паразітамі птушак, у якіх паразітуюць у арбітальнай поласці і вывадных пратоках слёзных залоз,[1] некаторыя з відаў знойдзены і ў іншых пазваночных жывёлах[2], у тым ліку ў буйной рагатай жывёлы, зуброў (канчатковыя гаспадары)[1].
- Основы нематодологии. Т. 16
- Скрябин К. И., Соболев А. А. (руск.) (бел., Ивашкин В. М. Спирураты животных и человека и вызываемые ими заболевания. Ч. 4. Телязиоидеи. — М., 1967
- Ивашкин В. М., Хромова Л. А. Нематоды сельскохозяйственных животных и их переносчики — двукрылые. — М., 1983
- Hallan, Joel (ed.) (2007): Family Thelaziidae. Version of 2007-AUG-07. Retrieved 2008-NOV-05.