Тэнесійскі ўніверсітэт у Марціне | |
---|---|
англ.: University of Tennessee at Martin | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Tennessee at Martin |
Заснаваны | 1927 |
Студэнты | 7 117[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Марцін, Тэнесі, ЗША |
Сайт | utm.edu |
![]() |
Тэнесійскі ўніверсітэт у Марціне (англ.: University of Tennessee at Martin) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Марцін у штаце Тэнесі.
Вучэльня была заснавана ў 1900 годзе як баптысцкі каледж. У 1927 годзе, калі каледж быў пад пагрозай закрыцця, яго пераняла на сябе дзяржавай, і ён стаў афіляваны з Тэнесійскім універсітэтам як малодшы каледж. У 1951 годзе упершыню былі прапанаваны ступені бакалаўра, у 1967 годзе ён быў уключаны ў якасці кампуса ў сістэму Тэнесійскага ўніверсітэта. Менавіта тады ён атрымаў сваю цяперашнюю назву.