Тэорыя грамадскага выбару — адзін з раздзелаў эканомікі, які вывучае розныя спосабы і метады, з дапамогай якіх людзі выкарыстоўваюць урадавыя ўстановы ў сваіх уласных інтарэсах.
Тэорыя грамадскага выбару распрацоўвалася ў метадалогіі неакласічнай эканамічнай тэорыі для вывучэння палітычных працэсаў і цяпер прэтэндуе на ролю «эканамічнай тэорыі палітыкі». Ідэі т.г.в. былі ўпершыню сфармуляваны ў канцы XIX ст. прадстаўнікамі італьянскай школы дзяржаўных фінансаў (М. Панталеоні, У. Маццола). Далей т.г.в. распрацоўвалася ў шведскай школе (К. Віксель, Э. Ліндаль). Аб'яднанне гэтых плыняў адбылося з 1960-х гг. у Вірджынскай школе эканамічнай тэорыі (Дж. Б'юкінен) як галіна эканамічнай навукі, якая вывучала праблемы падання грамадскіх выгод (г.в.) з пункту гледжання падаткаабкладання і дзяржаўных выдаткаў. Разглядаюць тры метадалагічныя асаблівасці т.г.в.: 1) для апісання паводзін чалавека ў палітычнай сферы выкарыстоўваюцца гіпотэзы неакласічнай эканамічнай тэорыі (прытрымлівання асабістаму інтарэсу, паўнаты і транзітыўнасці пераваг, рацыянальнай максімізацыі мэтавай функцыі); 2) працэс выяўлення пераваг індывідаў разумееца ў тэрмінах рыначнага ўзаемадзеяння (адносіны паміж людзьмі ў палітычнай сферы можна апісаць у паняццях узаемавыгоднага абмену); 3) падчас даследвання ставяцца пытанні з неакласічнай тэорыі коштаў (аб існаванні і стабільнасці палітычнай раўнавагі).
Лагічны пункт выйсця ў т.г.в. — гэта праблема калектыўнага падання г.в., якія адрозніваюцца дзвюма спецыфічнымі якасцямі: 1) неканкурэнтанасцю ў спажыванні (спажыванне г.в. адным індывідам не вядзе да паніжэння ўзроўню карыснасці ад яго спажывання іншымі); 2) невыключнасць у спажыванні (калі г.в. ужо вытвараная, яна робіцца дасяжнай для ўсіх членаў грамадства незалежна ад таго, колькі з іх фінансавалі яго вытворчасць). Калі фінансаванне вытворчасці г.в. з’яўляецца добраахвотным, аб’ём іх падання ніжэй за аптымальны («праблема безбілетніка» — людзі схільныя да ўхілення ад сваёй долі выдаткаў, паколькі чакаюць, что гэтыя сродкі пададуць іншыя). Рацыянальны шлях вырашэння гэтай праблемы — у выпрацоўцы працэдуры прыняцця абавязковых рашэнняў аб удзеле членаў грамадства ў фінансаванні г.в. Калі перавагі людзей да дадзенай г.в. адрозніваюцца, аптымальнай з’яўляецца працэдура галасавання з выкарыстаннем працэдуры адзінагалоснага ўхвалення рашэнняў аб аб’ёме падання г.в. і размеркаванні адпаведных выдаткаў (сфармуляваў К. Віксель). Аптымальным правілам прыняцця рашэнняў у канкрэтным выпадку з’яўляецца такое правіла галасавання, калі мінімізуецца ўзровень сукупных выдаткаў. Аднак няма падстаў для меркавання, што гэты мінімум будзе дасягнуты пры выкарыстанні правіла простай большасці галасоў: хаця правіля большасці галасоў можа аказацца аптымальным ва ўмовах прыняцця рашэння аб паданні адной г.в., калі прымаецца рашэнне аб выбары паміж разнымі г.в., яно можа прывесці да праблемы цыклічнасці галасавання (т.зв. «парадокс Эрраў» ці парадокс галасавання; вынайдзены Кандарсэ ў 1785 г.). Тады калектыўныя перавагі аказваюцца нетранзітыўнымі (г.зн. што, калі індывід аддае перавагу першай г.в. перад другой і другой перад трэцяй, з гэтага не вынікае, што ён аддасць перавагу першай г.в. перад трэцяй), а прыняцце рашэння большасцю галасоў вядзе да «зацыклівання» працэсу галасавання. Тут робіцца магчымым т.зв. працэдурнае маніпуляванне (індывіды з правам фармулявання пытанняў, вызначэння паслядоўнасці іх вынясення на галасаванне і кантролю за іншымі бакамі працэдуры, аказваюцца ў стане дабіцца карысных для сябе рашэнняў). Т.ч., мадэлі падання г.в. ва ўмовах прамой дэмакратыі (г.зн. пры агйльным галасаванні) дазваляюць сфармуляваць фундаментальныя правілы прыняцця калектыўных рашэнняў, але ў большасці жыццёвых сітуацый прыняцце рашэнняў адбываецца ў вялікіх групах, дзе беспасрэднае выяўленне пераваг па кожным пытанні праз галасаванне вядзе да істотных выдаткаў. Таму ў грамадстве выкарыстоўваюцца механізмы прадстаўнічай дэмакратыі.
Найпрасцейшая мадэль выбару ва ўмовах прадстаўнічай дэмакратыі (г.зн. пры дэлегацыі ўлады абмежаванай колькасці прадстаўнікоў) уключае дзве партыі-канкурэнты за галасы выбаршчыкаў. Тут дзейнічае тэарэма аб «медыянным (сярэднім) выбаршчыку» Э. Даўнса, згодна з якой пры наяўнасці аднаго галоўнага пытання і шэразе іншых умоў аптымальнай стратэгіяй партый з'яўляецца арыентацыя на медыяннага (г.зн. сярэдняга) выбаршчыка. Але справядлівасць гэтай тэарэмы залежыць ад спецыфічнай формы размеркавання пераваг выбаршчыкаў. Больш скаладаны выпадак здараецца тады, калі г.в. для адной групы выбаршчыкаў з'яўляецца антывыгодай для іншай групы. Пры бімадальным размеркаванні выснова аб сыходжанні пазіцый партый-канкурэнтаў недарэчная. Пры полімадальным размеркаванні пераваг выбаршчыкаў за падтрымку будзе канкураваць столькі партый, колькі лакальных максімумаў мае функцыя размеркавання пераваг членаў грамадства. Ускладненне мадэляў прыняцця рашэнняў ва ўмовах прадстаўнічай дэмакратыі звязана з пашырэннем лічбы суб'ектаў-удзельнікаў працэсу прыняцця рашэння, а таксама з улікам матываў іх паводзін. Выпрацоўка палітычных рашэнняў мадэлюецца ў рыначных тэрмінах, і ўводзіцца катэгорыя палітычных рынкаў, аб'ектам абмену на якіх з'яўляюцца: мерапрыемствы эканамічнай палітыкі, чыннікі палітычнай падтрымкі (галасы выбаршчыкаў, унёскі ў перадвыбарчыя фонды і г.д.). Суб'екты палітычнага рынку — гэта выбаршчыкі (1), члены груп ціску (2), а таксама палітыкі (3) і чыноўнікі (4), якія прымаюць палітычныя рашэнні. (1) З пункту гледжання тэорыі рацыянальнага выбару, выбаршчыкі прымуць удзел у галасаванні толькі тады, калі чаканыя выгады перавысяць выдаткі. Памер выгадаў роўны прыросту дабрабыту ў выніку прыходы да ўлады найбольш прывабнай партыі, памножаны на тое, што голас дадзенага выбаршчыка будзе вырашальным. Выдаткі — гэта згублены час, выдаткі на транспарт і г.д. Найчасцей выдаткі больш за выгоды, таму рацыянальная стратэгія выбаршчыка — гэта рацыянальны абсентэізм (неўдзел) і рацыянальны абскурантызм (няведанне) што да набыцця інфармацыі пра праграмы партый. Верагоднасць удзелу выбаршчыкаў у выбарах будзе расці, калі: 1) павялічваецца розніца паміж выгадамі ад перамогі найбольш прывабнай і другой па прывабнасці партый («выбарчы дыферэнцыял»); 2) расце невызначанасць вынікаў выбараў (расце вырашальнасць голасу); 3) скарачаюцца выдаткі на галасаванне (адведзены час).
(2) Групы ціску — гэта групы эканамічных суб'ектаў, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі і здольных эфектыўна ўплываць на працэс прыняцця палітычных рашэнняў. Аб'ядноўваючыся ў групу ціску, невялікае кола зацікаўленых ажыццяўляе лабіраванне, таму ў дэмакратычным грамадстве могуць ажыццяўляцца мерапрыемствы эканамічнай палітыкі, супрацьлеглыя інтарэсам асноўнай масы выбаршчыкаў. (3) Дадатковай прычынай перамогі палітыкаў на выбарах з'яўляецца аб'ём перадвыбарчых фондаў, якія падаюць групы ціску ў абмен на абяцанне праводзіць карысны для ніх курс эканамічнай палітыкі. (4) Чыноўнікі — гэта суб'екты прыняцця палітычных рашэнняў, якім палітыкі дэлегуюць частку паўнамоцтваў у канкрэтных сферах дзейнасці. Прычына гэтага — імкненне выкарыстаць выгады спецыялізацыі, але тут узнікае «праблема даверніка-агента» (У. Нісканен): палітыкі дэлегуюць чыноўнікам частку паўнамоцтваў, але пасядаюць абмежаванымі сродкамі іх кантролю. Паколькі вытворчая моц дзяржаўнага агенцтва вядомая толькі кіруўніку агенцтва, а дабрабыт чыноўнікаў залежыць ад памераў бюджэта агенцтва, дык аказваецца, што чыноўнікі могуць значна завышаць бюджэты агецтваў у параўнанні з рэальна неабходным. Таму дзяржаўнае паданне г.в. параўнальна неэфектыўна.
Тэорыя канстытуцыйнага выбару займаецца вывучэннем заканамернасцей выбару абмежаванняў, у рамках якіх ажыццяўляецца эканамічная і палітычная дзейнасць (традыцыйная эканамічная тэеорыя і т.г.в. вывучаюць выключна выбар у рамах ужо зададзеных абмежаванняў. Падстава гэтай тэорыі — уяўленне аб дзвюх стадыях функцянавання кантрактарнай (г.зн. дамоўнай) грамадскай сістэмы. Першая стадыя закладвае фундмаент эканамічных і палітычных адносін паміж людзьмі праз фіксацыю і абарону праў уласнасці і правіл выпрацоўкі калектыўных рашэнняў аб вытворчасці г.в. На другой стадыі эканамічныя суб'екты ўступаюць у беспасрэдны абмен. Сутнасць кантракта — у тым, каб падвысіць дабрабыт ва ўсім грамадстве за кошт выразнага вызначэння і эфектыўнай абароны праў уласнасці. Іншыя важныя паняткі — «дзяржава-абаронца» і «дзяржава-вытворца» (Дж, Б'юкінен, 1975): першае ўзнікае на канстытуцыйнай стадыі і нясе адказнасць арбітра за абарону правоў індывідаў, тады як другое з'яўляецца на постканстытуцыйнай стадыі і выконывае ролю органа, пасродкам якога индывіды забяспечваюць сябе г.в. Максімальнае задавальненне патрэб індывідаў забяспечваецца адзінагалоссем на канстытуцыйнай стадыі і прычынай няпэўнасці наконт выніку галасавання. Ключавая праца — «Разлік згоды» (Дж. Б'юкінен, Г. Талак). Высновы тэорыі датычацца абмежавання дзяржавы ў бюджэтнай сферы і памеру рэсурсаў, якія праз яе пераразмяркоўваюцца (Дж. Брэнан, Дж. Буханан).
Тэорыя палітычнага дзелавога цыклу разглядае дзейнасць суб'ектаў прыняцця палітычных рашэнняў у якасці крыніцы цыклічных ваганняў у эканоміцы. Найпапулярнейшую мадэль падаў У. Нордхаўз (1975): мяркуецца, што мэтай палітычных партый з'яўляецца перамога на выбарах, а папулярнасць кіруючай партыі напроста залежыць ад стану эканомікі ў перыяд перад выбарамі. Таму нібыта перад выбарамі назіраецца невялікае паскарэнне эканамічнага роста праз курс кіруючай партыі, а пасля выбараў — паніжэнне (цыклічны працэч). Гэтая мадэль абапіраецца на здагадку аб «блізарукіх» паводзінах выбаршчыкаў, а ключавую ролю тут грае большая інфармаванасць палітыкаў адносна эканамічнай палітыкі. Альтэрнатыўную мадэль распрацаваў Д. Гібс (1977), згодна з якім характар эканамічнай палітыкі залежыць ад ідэалагічнага напрамку кіруючай партыі: левыя зацікаўлены ў барацьбе з беспрацоўем, правыя — у падтрымцы буйнога бізнесу. Таму цыклічныя ваганні ў эканоміцы генеруюцца зменай правых і левых пру ўладзе. Больш дасканалыя мадэлі таксама ўкючаюць адаптацыю рынку да змены ўраду.
Тэорыя эндагеннага вызначэння эканамічнай палітыкі разглядае ўсе мерапрыемствы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі як эндагенныя для эканоміка-палітычнай сістэмы, паколькі іх вызначэнне ажыццяўляецца пад уплывам запытаў суб'ектаў палітычнага рынку, якія адначасова з'яўляюцца эканамічнымі суб'ектамі. Галоўная ўвага надаецца вывучэнню паводзін суб'ектаў палітычнага рынка, якія імкнуцца максімізаваць уласныя мэтавыя функцыі, і інфармацыйных і інстытуцыйных абмежаванняў гэтых паводзін. Пэўны параметр дзяржаўнай палітыкі разглядаецца як эндагенны (г.зн. унутранага паходжання), калі яго выбар можна растлумачыць рацыянальнымі максімізуючымі паводзінамі груп ціску і суб'ектаў прыняцця палітычных рашэнняў (упершыню гэта зрабілі Дж. Сціглер, С. Пільзмен). Прыходзяць да аналізу эканамічна-палітычнай раўнавагі. Аптымальныя з'яўляецца такое значэнне параметру эканамічнай палітыкі, пры якім максімальнае скарачэнне папулярнасці роўнае яе максімальнаму прыросту. Канцэптуальна тэорыя даказала супярэчнасць паміж эканамічнай эфектыўнасцю ў класічным разуменні і палітычнай эфектыўнасцю, умовай якой з'яўляецца максімізацыя кожнай катэгорыяй суб'ектаў палітычнага рынку сваёй мэтавай функцыі ва ўмовах абмежаванняў, якія накладаюць аналагічныя паводзіны іншых суб'ектаў: «нябачная рука» эканамічнага рынку спрыяе павялічэнню дабрабыту народаў, а «нябачная нага» палітычных — яго паніжэнню (выраз С. Мэгі).
Тэорыя палітычнай рэнты надае ўвагу таму, што мэтай удзелу эканамічных суб'ектаў у палітычнай дзейнасці можа з'яўляцца атрыманне спецыфічных пераваг, якія забяспечваюць ім рэнтавыя (г.зн. вышэй за канкурэнтны ўзровень) прыбыткі на чыннікі вытворчасці ў іх пасяданні. Гэтыя рэнтавыя прыбыткі — «палітычная рэнта» (Э. Кругер, 1974), а дзейнасць па іх атрыманні — «пошук палітычнай рэнты». Частку рэсурсаў суб'екты гаспадарання выдаткуюць на дзейнасць па стварэнні прыбытку, а частку — на пошук палітычнай рэнты (праз лабіраванне) «распыленне палітычнай рэнты» (Г. Талак). Палітычная рэнта для адных суб'ектаў азначае негатыўную рэнту для іншых, таму тыя другія могуць займацца «дзейнасцю па пазбяганню рэнты». Калі велічыня рэсурсаў на лабіраванне занадта перавышае рэальныя прыбыткі, узнікае сітуацыя «чорнай дзюркі дзяржаўнага рэгулявання». Ёсць тры ўзроўні пошуку палітычнай рэнты: 1) лабіраванне суб'ектамі карыснай эканамічнай палітыкі і барацьба за прывілеі; 2) канкурэнцыя за заняцце пасад па вызначэнні эканамічнай палітыкі і яе ажыццяўленні; 3) пранікненне суб'ектаў у галіны, дзе існуе станоўчая палітычная рэнта. Такім чынам, тэорыя высвятляе матывы дзейнасці груп ціску і суб'ектаў прыняцця палітычных рашэнняў і дае сродкі для ацэнкі эфектыўнасці дзяржаўных інстытутаў эканамічнай палітыкі.
Эканамічная тэорыя палітычных інстытутаў спалучае т.г.в. і неаінстытуцыйную эканамічную тэорыю і займаецца праблемамі інстытуцыйнай арганізацыі працэсу прыняцця палітычных рашэнняў. Разглядаюцца праблемы транзакцыйных выдаткаў, асаблівасці кліенцкіх адносін, пытанні нетранзітыўнасці калектыўных пераваг. Пастулююцца рацыянальныя паводзіны суб'ектаў, а інстытуты вызначаюцца як спецыфічныя правілы і працэдуры выпрацоўкі рашэнняў, таму вынік працэсу прыняцця палітычных рашэнняў разглядаецца як структурна дэтэрмінаваная раўнавага (К. Шэпсле, Б. Вайнгаст), г.зн. абумоўленыя існуючымі інстытуцыйнымі механізмамі. Ключавое значэнне для вызначэння асаблівасцей функцыянавання палітычных рынкаў мае даследванне структуры органаў улады і падзелу паўнамоцтваў паміж імі. Альтэрнатыўныя працэдуры разглядання законапраектаў (адсюль — магчымасць логролінгу як практыка гандлю галасамі ў Сенаце ЗША) (Э. Брэтан, 1993), спецыфічныя аспекты дзейнасці розных катэгорый суб'ектаў палітычных рашэнняў у рамах палітычнага і тэхнічна-адміністрацыйнага шляхаў прыняцця рашэнняў (Дж. Фінгер, 1982). Таксама вывучаецца роля палітычных інстытутаў як запасаў капітала для стабільнага струменю палітычных рашэнняў, а значыць, пэўны набор кропак структурна дэтэрмінаванай раўнавагі. Інвестыцыі, скіраваныя на змену дадзенага запасу, непазбежна звязаныя з няпэўнасцю адносна новага набору гэтых кропак, што дазваляе ацаніць патэнцыял эканамічнага росту ў розных краінах (Т. Эгертан, 1995). У рамах тэорыі менавіта палітычныя інстытуты абмяжоўваюць вытворчае выкарыстанне гаспадарчых рэсурсаў (мяжа сацыяльных магчымасцей вызначае рэальныя магчымасці выкарыстання патэнцыялу эканамічнай сістэмы). Таму можна ідэнтыфікаваць напрамкі, па якіх рэформа палітычных інстытутаў можа ўплываць на пашырэнне эканамічных магчымасцей краіны: стварэнне эфектыўных палітычных інстытутаў набліжае мяжу сацыяльных магчымасцей да мяжы транзакцыйных (1), а стварэнне новых эканамічных механізмаў — мяжу транзакцыйных магчымасцей да мяжы вытворчых.
Common interest = Агульны інтарэс; Median-voter theorem (D. Black) = Тэарэма медыяннага выбаршчыка; Preference = Перавага; Public good = Грамадская выгода; Rent-seeking (A. Krueger) = Пошук рэнты; Self interest = Уласны інтарэс; Unanimous consent = Адзінагалоснае ўхваленне