Тэорыя змовы (ад англ.: conspiracy theory, таксама вядомая як канспіралагічная тэорыя) — тэорыя, якая тлумачыць пэўную падзею (звычайна палітычную, грамадскую ці гістарычную) следствам тайнага плана групы ўплывовых людзей або арганізацый. Тэорыю змоў можна разглядаць як частку тэорыі элітаў.