Тэорыя шасці рукапацісканняў — тэорыя, згодна з якой 2 любыя чалавека на Зямлі раздзеляны ў сярэднем усяго 5 ўзроўнямі сумесных знаёмых, г.зн. 6 ўзрознямі сувязей.
Тэорыя была створана ў 1969 годзе амерыканскімі псіхолагамі Стэнлі Мілгрэмам і Джэфры Трэверсам (Jeffrey Travers). Прапанованая імі гіпотэза азначала, што кожны чалавек апасрэдавана знаёмы з любым іншым жыхаром планеты праз нядоўгую чараду сумесных знаёмых. У сярэднім гэтая чарада складаецца з шасці чалавек.
Мілгрэм апіраўся на дадзеныя эксперымента ў 2 амерыканскіх гарадах. Жыхарам аднаго горада было раздадзена 300 канвертаў, якія трэба было перадаць абазначанаму чалавеку-жыхару другога горада. Да бостанскага адрасата дайшло 60 канвертаў. Мілгрэм правёў разлікі і зрабіў выснову, што кожны канверт прайшоў праз 6 чалавек. Так і нарадзілася тэорыя шасці рукапацісканняў.
Тэорыя шасці рукапацісканняў лягла ў аснову расійскага фільма «Ёлкі».
Ешчэ адную спробу пацвердзіць Тэорыю шасці рукапацісканняў зрабілі карыстальнікі сацыяльнай сеткі ВКонтакте. Спецыяльны прыдатак («Цепочка друзей — теория шести рукопожатий») дазваляе шукаць знаёмствы паміж карыстальнікамі. З прычыны таго, што аудыторыя ВКонтакте абмежаваная Расіяй і краінамі СНД, нельга дамагчыся такіх самых вынікаў, бо сувязі звычайна кароткія (3 — 4 чалавекі).