Населены пункт
Тэплык
| ||||||||||||||||||||||||
Тэплык[1] (укр.: Теплик) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны. Былы[2] раённы цэнтр. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны за 130 км на паўднёвы ўсход ад Вінніцы недалёка ад адміністрацыйнай мяжы з Чаркаскай вобласцю.
У гістарычных крыніцах сустракаецца і іншая назва паселішча — Смілгарад. Паселішча ўзнікла як умацаваны памежны пункт на поўдні Вялікага Княства Літоўскага. Падземныя хады і пячоры, якія былі выкапаныя ў тыя часы, захаваліся да гэтага часу. У іх жыхары хавалі сваю маёмасць падчас нападаў татарскіх орд. Факт існавання паселішча ў канцы XV стагоддзя пацвярджаецца тым, што ў гэты час быў прадастаўлены прывілей караля і вялікага князя Аляксандра заможнай сям’і Кішкаў. У XV—XVI стагоддзях Тэплык быў невялікім мястэчкам, якое падвяргалася частым разбурэнням падчас варожых нападаў.