Маўзалей першага імператара дынастыі Цын* | |
---|---|
** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Кітай |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, iii, iv, vi |
Спасылка | 441 |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1987 (11-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Тэракотавая армія (кіт. трад. 兵馬俑, спр. 兵马俑, піньінь bīngmǎ yǒng, пал. бінма юн) — пахаванне не менш як 8099 поўнапамерных тэракотавых статуй кітайскіх ваяроў і іх коней. Выяўлена ў 1974 годзе побач з магілай кітайскага імператара Цынь Шыхуандзі непадалёк ад горада Сіянь.
Тэракотавыя статуі былі пахаваныя разам з першым імператарам дынастыі Цынь — Цынь Шыхуандзі (які аб’яднаў Кітай і злучыў усе часткі Вялікай сцяны) у 210-209 гг. да н.э.
Гэтыя статуі павінны былі, верагодна, даць яму магчымасць задавальняць свае ўладныя амбіцыі ў тым свеце гэтак жа, як ён рабіў гэта пры жыцці. І хоць замест жывых ваяроў, насуперак звыклай традыцыі, разам з імператарам былі пахаваныя іх гліняныя копіі (што некаторымі спецыялістамі расцэньваецца як вельмі прагрэсіўны крок), акрамя статуй ваяроў, разам з Цынем было закапана, па розных ацэнках, да 70 тысяч працоўных разам са сваімі сем’ямі. Гэтыя людзі, у адрозненне ад салдат, былі цалкам рэальнымі.
Статуі былі выяўленыя ў сакавіку 1974 года мясцовымі сялянамі падчас свідравання артэзіянскай свідравіны на ўсход ад гары Лішань. Першы этап раскопак прайшоў з 1978 па 1984 год. Другі — з 1985 па 1986. 13 чэрвеня 2009 года пачаўся трэці этап раскопак. Армія гліняных ваяроў спачывае ў баявым шыхце ў паралельных скляпеннях у 1,5 кіламетрах на ўсход ад грабніцы самога імператара.
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 441 рус. • англ. • фр. |