Тэрама | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Італія | ||
Уваходзіць у | Абруцы | ||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Глава | Вальтэр Катара[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||
Код ISO 3166-2 | IT-TE | ||
Паштовыя індэксы | 64100 | ||
Код аўтам. нумароў | TE | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэрама (італ.: Provincia di Teramo) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Абруцы. Адміністрацыйны цэнтр — Тэрама. Правінцыя Тэрама знаходзіцца на беразе Адрыятычнага мора. На поўначы яна мяжуе з рэгіёнам Марке, на захадзе — з правінцыяй Л’Акуіла, на поўдні — з правінцыяй К’еці. Для заходняй часткі правінцыі характэрны горны рэльеф з максімальнымі вышынямі каля трох тысяч метраў, усходняя частка ўяўляе сабой пясчаныя марскія пляжы. Асноўнымі горнымі масівамі правінцыі з’яўляюцца Лага і Гран-Саса.
Па тэрыторыі правінцыі працякаюць рэкі Тронта, Вамана, Тордзіна і Вецола. Рака Вамана ўтварае возера Кампатоста.
Сталіцай правінцыі з’яўляецца горад Тэрама, размешчаны паміж 20 км ад узбярэжжа і 40 км ад гор.
Правінцыя была ўтворана ў 1806 годзе каралеўствам Неапаль, калі рэгіён быў падзелены на правінцыі Л’Акуіла і Тэрама. У 1927 годзе частка правінцыі Тэрама адышла новаўтворанай правінцыі Пескара.