Тэрмадынамічная работа | |
---|---|
Вывучаецца ў | тэрмадынаміка |
ISQ dimension | |
Рэкамендаваная адзінка вымярэння | джоўль |
Процілегла | цеплыня |
Тэрмадынамічныя велічыні |
---|
Тэрмадынамічная работа — спосаб перадачы энергіі, звязаны з зменай знешніх параметраў сістэмы.
Механічная работа вызначаецца як:
дзе — сіла, а — бясконца малое перамяшчэнне.
Элементарная работа тэрмадынамічнай сістэмы над знешнім асяроддзем можа быць вылічаная так:
дзе — нармаль бясконца малой пляцоўкі, — ціск і — бесканечна малы прырост аб’ёму.
Работа ў тэрмадынамічным працэсе , такім чынам, выражаецца так:
Велічыня работы залежыць ад шляху, па якім тэрмадынамічная сістэма пераходзіць са стану 1 у стан 2, і не з’яўляецца функцыяй стану сістэмы. Гэта лёгка даказаць, калі ўлічыць, што геаметрычны сэнс вызначанага інтэграла — плошча пад графікам крывой. А раз работа вызначаецца праз інтэграл, то ў залежнасці ад шляху працэсу плошча пад крывой, а значыць, і работа, будзе розная. Такія велічыні называюць функцыямі працэсу.
Нягледзячы на тое, што да гэтага часу і ў фізічнай хіміі выкарыстоўваецца абазначэнне работы , у адпаведнасці з рэкамендацыямі ІЮПАК работу ў хімічнай тэрмадынаміцы трэба абазначаць як [1]. Зрэшты, аўтары могуць выкарыстоўваць якія заўгодна абазначэнні, калі толькі дадуць ім расшыфроўку[2].