Тэры Гіліям | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лістапада 1940[1][2][…] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Maggie Weston[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, комік, мастак-мультыплікатар, кінаакцёр, акцёр, тэлеакцёр, кінапрадзюсар, мастак коміксаў, рэжысёр, прадзюсар, пісьменнік |
Прэміі |
Time Machine Award[d] (2000) |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000416 |
terrygilliamweb.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэрэнс Вэнс (Тэры) Гіліям (англ.: Terrence Vance «Terry» Gilliam, нар. 22 лістапада 1940, Мінеапаліс, ЗША) — брытанскі кінарэжысёр амерыканскага паходжання, сцэнарыст, акцёр, мультыплікатар, мастак, удзельнік брытанскага камедыйнага гурта. У асноўным працуе ў жанры камедыі абсурду, звычайна на фантастычныя ці казачныя тэмы. Яго фільмы часта сюррэалістычныя, адрозніваюцца яркімі гратэскавымі выявамі і ўяўляюць сабой прытчы з філасофскім або сатырычным падтэкстам. Фільмы Гіліяма, за рэдкімі выключэннямі, не маюць вялікіх бюджэтаў і рэдка становяцца хітамі пракату, але пры гэтым папулярныя ў крытыкаў і знатакоў. Сярод яго найбольш вядомых работ — «Монці Пайтан і святы Грааль», «Бразілія», «12 малпаў», «Страх і нянавісць у Лас-Вегасе».
Гіліям нарадзіўся ў Амерыцы, у дарослым узросце пераехаў у Брытанію і з 1968 года меў падвойнае грамадзянства ЗША і Брытаніі. У 2006 годзе ён адмовіўся ад амерыканскага грамадзянства.