Тэставанне прадукцыйнасці ў інжынерыі праграмнага забеспячэння - тэставанне, якое праводзіцца з мэтай вызначэння, як хутка працуе вылічальная сістэма ці яе частка пад пэўнай нагрузкай. Таксама можа служыць для праверкі і пацверджання іншых атрыбутаў якасці сістэмы, такіх як маштабаванасць, надзейнасць і спажыванне рэсурсаў.
Тэставанне прадукцыйнасці - гэта адна з сфер дзейнасці, што развіваецца ў галіне інфарматыкі інжынерыі прадукцыйнасці і імкнецца ўлічваць прадукцыйнасць на стадыі мадэлявання і праектавання сістэмы, перад пачаткам асноўнай стадыі кадавання.