Тэхаскі ўніверсітэт у Даласе | |
---|---|
англ.: University of Texas at Dallas | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | англ.: University of Texas at Dallas |
Заснаваны | 1961 |
Студэнты | 28 669[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рычардсан, Тэхас, ЗША |
Сайт | utdallas.edu |
![]() |
Тэхаскі ўніверсітэт у Даласе (англ.: University of Texas at Dallas) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рычардсан у штаце Тэхас.
Гэта адзін з найбуйнейшых дзяржаўных універсітэтаў у ваколіцах Даласа і самая паўночная ўстанова сістэмы Тэхаскага ўніверсітэта. Першапачаткова ён быў заснаваны ў 1961 годзе як прыватная даследчая ўстанова. Менш чым праз 47 гадоў пасля яго заснавання Фонд Карнегі класіфікаваў універсітэт як доктарскі даследчы ўніверсітэт з найвышэйшай даследчай актыўнасцю — хутчэй, чым любая іншая вучэльня ў Тэхасе. Універсітэт звязаны з чатырма Нобелеўскімі прэміямі і мае сярод супрацоўнікаў членаў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Нацыянальнай інжынернай акадэміі ЗША.