Тэхніка бяспекі

Тэхніка бяспекі — сістэма арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў і сродкаў, якія прадухіляюць уздзеянне на працоўных небяспечных вытворчых фактараў. Пры гэтым вырашаюцца дзве асноўныя задачы: стварэнне машын і прылад, пры працы з якімі выключана небяспека для чалавека, і распрацоўка спецыяльных сродкаў абароны, якія забяспечваюць бяспеку чалавека падчас працы, а таксама праводзіцца навучанне працоўных бяспечным прыёмам працы і выкарыстанню сродкаў абароны, ствараюцца ўмовы для бяспечнай працы.