| ||||||||||||||||||||
Тэшнад (рум.: Tăşnad) — горад на поўначы Румыніі, у складзе жудзеца Сату-Марэ. Насельніцтва — 9670 чалавек (2008 год). 60 % насельніцтва — румыны, астатнія 40 % — венгры. З пачатку 2000-х гадоў Тэшнад развіваецца як рэкрэацыйны цэнтр дзякуючы адкрытым у 1978 годзе запасам тэрмальнай вады.