Магчымая выява <tkr> на старажытнаегіпецкім малюнку
| |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Малая Азія, Блізкі Усход |
Мова | тэўкрская |
Рэлігія | політэізм |
Блізкія этнічныя групы |
Тэўкры (стар.-грэч.: Τευκρί) † — старажытны народ у Малой Азіі.
Старажытнагрэчаскі гісторык Герадот атаесамляў тэўкраў з траянцамі[1]. Страбон паведамляў, што яны ў старажытнасці перасяліліся з Крыта або Атыкі[2]. Згодна яму, прыбыццё тэўкраў у Малую Азію суправаджалася нашэсцем мышоў, што некаторыя сучасныя даследчыкі лічаць сведчаннем татэмнай саманазвы тэўкраў і атаясняюць іх з мізійцамі[3]. Генрых Шліман лічыў тэўкраў нашчадкамі фракійцаў[4].
У сучаснай гістарыяграфіі Старажытнага Егіпта абмяркоўваецца магчымасць атаесамлення тэўкраў з народам, які старажытныя егіпцяне пазначалі як <tkr>:
|
Гэты народ у канцы 2 тысячагоддзя да н. э. узгадваўся як адзін з народаў мора і як насельнік Блізкага Усходу[5].