Тэўтберга | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
IX стагоддзе
|
||||||
Смерць |
11 лістапада 875 |
||||||
Род | Базаніды[d] | ||||||
Бацька | Boso the Elder[d][1][2] | ||||||
Муж | Лотар II[1][3] |
Тэўтберга (лац.: Teutberge; ? — 875) — жонка караля Латарынгіі Лотара II.
У лістападзе 855 года выйшла замуж за караля франкаў Лотара II. Шлюб быў бяздзетным.
З 857 года Лотар II змагаўся за развод. Тры гады ён спрабаваў дабіцца сваёй мэты ў свецкіх судах. Калі гэтага не атрымалася, то ў 860 годзе звярнуўся да царкоўнага суда. Развод мусіў быў даць магчымасць Лотару II ажаніцца з сваёй палюбоўніцай Вальдрадай.
Развод пацвердзілі на Сінодзе ў Мецы. Аднак супраць гэтага выказаліся Папа Мікалай I і архібіскуп рэймскі Гінкмар, які ўклаў трактат (лац.: «De divorcio Lotharii et Teutberge») з тэалагічным абгрунтаваннем незаконнасці дзеянняў Лотара II. Яны аспрэчылі развод, адлучыўшы Лотара II ад Царквы[4]. У 865 годзе Лотар II мусіў вярнуцца да Тэўтбергі.
Шлюб не спыняўся да смерці Лотара II у 869 годзе. Па яго смерці Тэўтберга пайшла ў абацтва Святога Гласінда ў Мецы. Памерла як ігумення гэтага кляштара.