У Цзінцзы

У Цзінцзы
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1701[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1754(1754-01-11)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Wu Lang[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Жанр chapter novel[d] і сатыра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Цзінцзы́ (1701, Чучжоу — 11 студзеня 1754, Янчжоу) — кітайскі пісьменнік.

Нарадзіўся ў заможнай сям’і цынскага чыноўніка У Ліньцы. Дзед У Дань быў членам Акадэміі Ханьлінь. Большую частку жыцця бедаваў. У спробе палепшыць матэрыяльны стан, ва ўзросце 32 гадоў ён перабраўся ў Нанкін, дзе зрабіўся прыкметнай фігурай у асяроддзі адукаванага чынавенства горада.

Не пазней, чым у 1740 годзе ў Нанкіне ён пачаў пісаць свой адзіны значны твор «Неафіцыйная гісторыя канфуцыянцаў», які лічыцца першым значным сацыяльна-сатырычным раманам у кітайскай літаратуры. Праца над гэтым раманам заняла больш за 10 гадоў яго жыцця.

Апроч гэтага рамана, значная літаратурная спадчына У Цзінцзы ўключае некалькі паэтычных твораў (большая частка з іх не захавалася) і каментары да класічнага паэтычнага зборніка «Шы-цзін».

Зноскі

  1. (not translated to mul) Jingzi Wu // Project GutenbergProject Gutenberg Literary Archive Foundation, 1971. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Swartz A. Jingzi Wu // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.