У пошуках Нэма | |
---|---|
англ.: Finding Nemo | |
Жанр | прыгодніцкі фільм, сямейны фільм, кінакамедыя і дзіцячы фільм[d] |
Рэжысёры | |
Прадзюсары | |
Аўтары сцэнарыя | |
Кампазітары | |
Краіна | |
Дыстрыбутар | InterCom[d], Fórum Hungary[d], Disney+[d] і Walt Disney Studios Motion Pictures[d] |
Працягласць | 100 хв. |
Прэм’ера | 2003 |
Бюджэт | 94 000 000 $[2] |
Зборы | 969 023 261 $[3] і 380 843 261 $[2] |
IMDb | ID 0266543 |
Наступны мультфільм | У пошуках Доры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«У пошуках Нэма» (англ.: Finding Nemo) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2003 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2004) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм». Ён быў прысвечаны Глену Мак-Куіну, аніматару Pixar, які памёр ад меланомы ў кастрычніку 2002 года, за сем месяцаў да выхаду фільма ў пракат.
Па сюжэце, рыба-клоўн Марлін пасля трагічнай гібелі жонкі празмерна апекуецца сваім сынам Нэма, у якога пашкоджаны плаўнік. Аднойчы цікаўны Нэма, каб даказаць, што ён ужо дарослы, выплывае занадта далёка ў адкрытае мора, дзе яго ловіць вадалаз, і Марлін вымушаны адправіцца на пошукі сына.
Да Марліна далучаецца рыбка на імя Доры, якая хоча дапамагчы, але адно ўскладняе пошукі. Пакуль Марлін і Доры сутыкаюцца з акуламі, медузамі і мноствам інышх акіянскіх пагроз, Нэма плануе ўцёкі з акварыума дантыста.
Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2022 годзе на відэасэрвісе VOKA[4]. Ролі агучвалі:
а таксама Ігар Сідорчык, Наталля Кот-Кузьма, Андрэй Градабоеў, Эдуард Вайніловіч, Любоў Клок, Раман Падаляка, Святлана Цімохіна, Аляксандр Вергуноў, Андрэй Мілюхін, Зміцер Рачкоўскі, Сяргей Жбанкоў і іншыя.