УНІАН

УНІАН
Тып інфармацыйнае агенцтва і сайт
Заснаванне 15 сакавіка 1993
Заснавальнікі Нацыянальны саюз журналістаў Украіны  (укр.) і Саюз юрыстаў Украіны
Краіна
Размяшчэнне Кіеў, вул. Крашчацік, д. 4
Адрас
Ключавыя постаці Арцём Кавалёў
Галіна СМІ
Прадукцыя Навіны
Матчына кампанія «Галоўрэд-Медыя»
Сайт www.unian.ua

Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін (укр.: Українське незалежне інформаційне агентство новин) — інфармацыйнае агенцтва Украіны, заснаванае ў сакавіку 1993 года. Штодня распаўсюджвае праз сеціва па 300 фотаздымкаў і 200 тэкставых паведамленняў на ўкраінскай, англійскай і рускай мовах. Агульны абсяг штодзённых навін складае звыш 60 старонак, раздзеленых на 6 выпускаў. Двойчы на дзень а 16-й і 19-й гадзінах выпускае анонсы падзей. Архіў змяшчае звыш 50 тысяч здымкаў. Уласны карэспандэнт у Беларусі — Павел Шаройка.

Агенцтва абвінавачвалі ў распаўсюджванні фальшывай інфармацыі і цэнзуры[1][2][3][4][5].

29 жніўня 1991 года Прэзідыум Вярхоўнай Рады Украіны пастанавіў утварыць на аснове аддзялення саюзнага агенцтва «Навіны» Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін. 15 сакавіка 1993 года першы кіраўнік агенцтва — народны дэпутат Украіны ад партыі Народны Рух Украіны Міхайла Батог  (укр.) дамогся яго дзяржаўнага ўліку як юрыдычнай асобы. У красавіку 1993 года выйшаў першы выпуск навін. У 1995 годзе агенцтва займела аддзел агляду СМІ. 19 красавіка 1999 — фотаслужбу. У 2000 годзе пачало падаваць навіны праз сеціва[6]. У 2006 годзе ўвайшло ў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Галоўрэд-Медыя», што належала дэпутату Вярхоўнай Рады ад партыі «Наша Украіна» Аляксандру Траццякову  (укр.). З лютага 2008 года ладзіць штодзённыя сеціўныя відэа-нарады. У пачатку 2010 года ўкраінскі прадпрымальнік яўрэйскага паходжання Ігар Каламойскі набыў «Галоўрэд-Медыя» разам з УНІАН.

Зноскі

  1. УНИАН заявляет о цензуре и требует встречи с инвестором. Українська правда. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2013. Праверана 20 лютага 2013.
  2. Комментарии Украина. Комментарии: УНИАН заявляет о цензуре, последние новости Украинны (руск.). comments.ua. Комментарии. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2022. Праверана 15 снежня 2021.
  3. УНИАН заявляет о цензуре и требует встречи с инвестором (руск.). Украинская правда. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2022. Праверана 15 снежня 2021.
  4. Журналисты сайта УНИАН жалуются на цензуру. Українська правда. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2013. Праверана 20 лютага 2013.
  5. УНИАН сих пор не объяснил, откуда взял новость о Власенко и медведях Архівавана 15 лютага 2013..
  6. Інфармацыйнаму агенцтву УНІАН споўнілася 20 гадоў (укр.). ТАА «Тэлекрытыка»  (укр.) (19 сакавіка 2013). Праверана 17 студзеня 2017.(недаступная спасылка)