Уайнонскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Winona State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Winona State University |
Заснаваны | 1858 |
Студэнты | 7 106[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Уайнона, Мінесота, ЗША |
Сайт | winona.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уайнонскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Winona State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які месціцца ў горадзе Уайнона ў штаце Мінесота, ЗША.
Вучэльня была заснавана як Мінесоцкая першая дзяржаўная нармальная школа ў 1858 годзе і з'яўляецца найстарэйшай часткай універсітэтскай сістэмы штата Мінесота. Гэта была першая нармальная (настаўніцкая) школа на захад ад ракі Місісіпі. Універсітэт прапануе 65 праграм бакалаўрыяту і 12 праграм магістратуры. У 2013 годзе ён стаў першым дзяржаўным універсітэтам на Сярэднім Захадзе, які прапануе планшэт ці ноўтбук усім студэнтам. Мэта гэтай праграмы - павялічыць сувязь паміж адукацыяй і тэхналогіямі.