Уальяга | |
---|---|
ісп. Huallaga | |
![]() Уальяга | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1138 км |
Басейн | 95 000 км² |
Расход вады | 3 800 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 10°38′49″ пд. ш. 76°09′54″ з. д.HGЯO |
Вусце | Мараньён |
• Каардынаты | 5°06′36″ пд. ш. 75°36′24″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мараньён → Амазонка → Атлантычны акіян |
|
|
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Уалья́га (ісп.: Huallaga) — рака ў Перу, правы прыток ракі Мараньён (басейн Амазонкі).
Даўжыня каля 1200 км плошча басейна каля 95 тыс. км². Бярэ пачатак на схілах Заходніх Кардыльераў, на большай частцы працягу цячэ па дне шырокай даліны паміж Цэнтральнымі і Усходнімі Кардыльерамі, далей прарываецца праз Усходнія Кардыльеры на Амазонскую нізіну. Разводдзе з верасня па сакавік. Сярэдні расход вады каля 3500 м³/сек. Суднаходная на 250 км ад вусця да горада Юрымагуас.