Уамба

Горад
Уамба
парт.: Huambo
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Заснаваны
8 жніўня 1912
Ранейшыя назвы
Новы Лісабон (1928—1977)
Горад з
Плошча
  • 2 609 км²
Вышыня цэнтра
1721 м
Насельніцтва
375 225 чалавек (2013)
Часавы пояс
Уамба на карце Анголы
Уамба (Ангола)
Уамба

Уамба — горад у Анголе, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Уамба.

Размешчаны ў 600 км на паўдневы ўсход ад Луанды, паблізу гары Мока (2619 м), на вышыні 1721 м над узроўнем мора[1]. Насельніцтва горада па ацэнкавых дадзеных 2013 года складае 375 225 чалавек[2].

На месцы горада здаўна існавала невялікае паселішча. Афіцыйна горад быў заснаваны 8 жніўня 1912 года. У 1928 годзе горад быў перайменаваны ў Новы Лісабон (парт.: Nova Lisboa). У канцы 1940-х было абвешчана аб пераносе адміністрацыйнага цэнтра Анголы з Луанды ў Новы Лісабон, але ніякіх дзеянняў па пераносе не было зроблена, і цэнтр застаўся ў Луандзе. Пасля здабыцця незалежнасці Анголай у 1975 годзе, гораду была вернута ранейшая назва — Уамба (1977 год). У гады Грамадзянскай вайны горад быў апорным пунктам мяцежнага руху УНІТА і адзін час — штаб-кватэрай яго кіраўніка Жонаша Савімбі. У 1993 годзе Уамба падвергнуўся моцным разбурэнням у ходзе Вайны 55 дзён. Аднаўленчыя работы працягваюцца па гэты дзень. Да цяперашняга часу адрамантаваная і запушчаная стратэгічна важная Бенгельская чыгунка, якая злучае акіянскі порт Лабіту з тэрыторыяй Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і якая праходзіць праз Уамба.

У Уамба нарадзіўся вядомы ангольскі пісьменнік Жазэ Эдуарда Агуалуза.

Клімат Уамба
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 24,9 25,1 24,7 25,3 25,3 24,2 24,8 27,1 28,6 27,0 25,2 24,9 25,6
Сярэдняя тэмпература, °C 19,5 19,0 19,5 19,4 17,9 15,9 16,4 18,6 20,7 20,4 19,6 19,6 18,9
Сярэдні мінімум, °C 14,1 13,9 14,2 13,5 10,5 7,7 7,9 10,1 12,8 13,9 14,0 14,3 12,2
Норма ападкаў, мм 211 158 231 157 18 0 0 2 18 121 206 244 1 366
Крыніца: [1]
Год Колькасць
2014 665 564 [3]
2019 844 000
  1. Huambo, Angola Page (англ.). Fallingrain Global Gazetteer. Праверана 27 студзеня 2014.(англ.) . Fallingrain Global Gazetteer. Праверана 27 студзеня 2014.
  2. World Gazetteer: Huambo — profile of geographical entity including name variants
  3. Resultados Prelimisnares -Recenseamento Geral da Populaçéo e Habitação-2014Instituto Nacional de Estatística. — С. 83. Праверана 21 кастрычніка 2017.