| ||||||||||||||
Уангануі[3] — горад і аднайменная акруга ў новазеландскім рэгіёне Манавату-Уангануі. размешчаны на беразе бухты Таранакі, недалёка ад вусця аднайменнай ракі. Горад знаходзіцца прыкладна за 200 км на поўнач ад Уэлінгтана і за 75 км на паўночны захад ад Палмерстан-Норта. Большая частка Уангануі размешчана на паўночна-заходнім беразе ракі, хоць частка прыгарадаў знаходзіцца на процілеглым беразе.
|