Уанка (кечуа Wanka, ісп. Huanca) — старажытная дакалумбава дзяржава на тэрыторыі сучаснага Перу.
Пасля распаду дзяржавы Уары ў яе знайшлася дзяржава-правапераемніца. Ёю стала царства Уанка, якое знаходзілася ў горнай частцы Цэнтральнага Перу. Сталіцай гэтага царства стала Уакавеліка).
У IX—XII стст. у Уанка кіравала дынастыя Пома. Магутнасці Уары царства Уанка не дасягнула, а яго адносіны з паўднёвым суседам — 3-й дынастыяй Пукіна (у Пукарытампу), таксама як і ў выпадку з Уары, — невядомы.
У XII ст. царства Уанка распадаецца на дробныя ўладанні. Хутчэй за ўсё, Уанка, як і дзяржава Пукіна, пала пад націскам руху плямёнаў аймара (у першую чаргу колья).
Аднак невялікая дзяржава, уласна Уанка, працягвала існаваць да часу заваяванняў інкаў.
У 1460 годзе войска інкаў пад кіраўніцтвам Капак Юпанкі, брата сапа інкі Пачакутэка Юпанкі, пасля доўгіх баёў змог падпарадкаваць народ уанка).