| ||||||||||||||||||
Убонратчатхані[3] (тайск. อุบลราชธานี) — горад і адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі, што на ўсходзе Тайланда. Насельніцтва горада — 106 602 чалавек (на 2000 год), агламерацыі — каля 200 000 чалавек. Горад размешчаны па абодвух берагах ракі Мун.
У горадзе трапічны клімат з сухой зімой і дажджлівым летам. Сезон мусонаў прыпадае на красавік-кастрычнік. Сярэднегадавая тэмпература максімальная 33 °C, мінімальная 22,13 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 1 581.7 мм, дажджлівых дзён — 124.
Убонратчатхані абслугоўвае грамадзянскі аэрапорт, таксама ёсць ваенны аэрапорт і чыгуначная станцыя.