Убсу-Нур | |
---|---|
манг.: Увс нуур | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 753 м |
Даўжыня | 85 км |
Шырыня | 80 км |
Плошча | 3350 км² |
Аб’ём | 35,7 км³ |
Найбольшая глыбіня | 20 м |
Сярэдняя глыбіня | 10,1 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | салёнае |
Салёнасць | 18,5—19,7 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 700 000 км² |
Упадаюць | Тэс-Хем, Нарыйн-Гол, Хурмасын-Гол, Хархіра-Гол, Борша-Гол, Таргалыг |
Размяшчэнне | |
Краіна | Манголія |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 17010320011199000000010 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У́бсу-Нур (манг.: Увс нуур), раней Убса — бяссцёкавае салёнае возера ў Манголіі і Расіі (Рэспубліка Тува, у якой знаходзіцца невялікі паўночны фрагмент ўзбярэжжа і акваторыі возера), самае вялікае па плошчы на тэрыторыі Манголіі і самае вядомае з Катлавіны Вялікіх азёр. З 2003 года яно з’яўляецца складовай часткай аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Убсунурскага басейна.
Плошча паверхні 3350 км². Даўжыня 84 км, найбольшая шырыня 79[1] км. Найбольшая глыбіня 20[1] м, сярэдняя — 6[1] м. Аб’ём вады ў возеры 35,7 км³. Плошча вадазбору 70 100 тыс. км². Берагі ракі нізкія, пустынныя.
У возера ўпадаюць рэкі Тэс-Хем, Нарыйн-Гол, Хурмасын-Гол, Хархіра-Гол і інш.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 769 рус. • англ. • фр. |